Выніковыя дакументы
Чацвёртага з’езда беларусаў свету
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
- Праграма “Беларусы замежжа” (2005
– 2009 гг.);
- Зварот да суайчыннікаў “Беларусь
– для дыяспары, дыяспара – для Беларусі”;
- Рэзалюцыя “Пра беларускую мову”;
- Дэкларацыя “Аб падтрымцы Акта незалежнасці
Беларусі, прынятага Усебеларускім з’ездам 29 ліпеня 2000 г.
у Мінску”;
- Рэзалюцыя “МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
– правамоцны прадстаўнік інтарэсаў сусветнай беларускай супольнасці”;
- Зварот “Аб Радыёстанцыі Deutsche
Welle”;
- Заява супраць перайменавання праспекта
Ф. Скарыны;
- Зварот да Урада і Нацыянальнага Сходу
Рэспублікі Беларусь аб прыняцці закона “Аб беларускай дыяспары”.
- Беларуская дыяспара. Сучасныя праблемы і перспектывы
Рэзалюцыя“Пра беларускую мову”
Пачынаючы ад ХVІІІ ст. у свеце усталявалася наступная агульнапрынятая
норма: у нацыянальных дзяржавах дзяржаўнай мовай з'яўляецца нацыянальная
мова карэннага этнасу. Гэта ўспрымалася і ўспрымаецца як аб'ектыўная
рэальнасць.
Сёння мова карэннага этнасу Беларусі працягвае змагацца за сваё
годнае існаванне. З 1991 па 1995 г. беларуская мова апошні раз
была адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі. Моўны рэферэндум
1995 г. дэ-юрэ ўраўняў беларускую мову з рускай, а дэ-факта выцесніў
яе з ужытку амаль усіх сфераў дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці.
Сёння ў Беларусі:
- колькасць вучняў з мовай навучання:
• у 1999-2000 гг. – 30% па-беларуску, 70% - па-руску;
• у 2004-2005 гг. – 301 250 (23,8%) па-беларуску і 962 549 (76,1%)
па-руску;
- колькасць ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасці – 43, недзяржаўнай
– 14, з іх колькасць ВНУ з выкладаннем усіх прадметаў на беларускай
мове – 0;
- колькасць беларускамоўных газет па стану на 1 студзеня 2004
г. – 96, рускамоўных – 420, дзвюхмоўных – 686.
Нягледзячы на тое, што 74% грамадзян Беларусі (паводле перапісу
1999 г.) прызналі беларускую мову сваёй роднай, яна знаходзіцца
ў складаным становішчы. Бальшыня галінаў у навуцы, гаспадарцы
і культуры маюць нетрывалую традыцыю выкарыстання беларускай мовы
альбо не маюць яе зусім. Сёння ў Беларусі няма ніводнай сферы,
у якой захоўвалася б роўнасць паміж беларускай і рускай мовамі.
Няма ніводнай вышэйшай навучальнай установы з поўным выкладаннем
на беларускай мове. Вельмі незайздроснае становішча беларускай
мовы на радыё і тэлебачанні, у сродках масавай інфармацыі.
У сувязі з гэтым, патрабуем спыніць дыскрымінацыю беларускай
мовы і забяспечыць ёй рэальны статус дзяржаўнай мовы ў адпаведнасці
з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
Чацвёрты з’езд беларусаў свету МГА “ЗБС
“Бацькаўшчына”
16-17 ліпеня 2005 г., г.Мінск
|