диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Выніковыя дакументы
Чацвёртага з’езда беларусаў свету
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

  1. Праграма “Беларусы замежжа” (2005 – 2009 гг.);
  2. Зварот да суайчыннікаў “Беларусь – для дыяспары, дыяспара – для Беларусі”;
  3. Рэзалюцыя “Пра беларускую мову”;
  4. Дэкларацыя “Аб падтрымцы Акта незалежнасці Беларусі, прынятага Усебеларускім з’ездам 29 ліпеня 2000 г. у Мінску”;
  5. Рэзалюцыя “МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” – правамоцны прадстаўнік інтарэсаў сусветнай беларускай супольнасці”;
  6. Зварот “Аб Радыёстанцыі Deutsche Welle”;
  7. Заява супраць перайменавання праспекта Ф. Скарыны;
  8. Зварот да Урада і Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь аб прыняцці закона “Аб беларускай дыяспары”.
  9. Беларуская дыяспара. Сучасныя праблемы і перспектывы

Зварот да суайчыннікаў
“Беларусь – для дыяспары, дыяспара – для Беларусі”

ДАРАГІЯ СУАЙЧЫННІКІ!

Мы ўсе разам – хто нарадзіўся і жыве ў Беларусі, хто па волі лёсу апынуўся па-за межамі бацькаўшчыны – ёсць Народ Беларусі. Мы ўсе – адзін для аднаго, мы ўсе разам - для Беларусі, вольнай і незалежнай, дэмакратычнай і заможнай, роўнай сярод роўных у сусветнай супольнасці нацый.

Гісторыя Беларусі -- ад сівой даўніны да нашых дзён, як і гісторыя іншых краін і народаў, сведчыць: чым шчыльней сувязі, чым мацней пачуццё еднасці паміж бацькаўшчынай і дыяспарай, тым лепш для абодвух бакоў. Сувязяў і еднасці на ўсіх узроўнях – паміж сваякамі і роднымі, паміж грамадскімі аб’яднаннямі і дзяржаўнымі інстытуцыямі. Бацькаўшчына ўзбагачаецца сусветным вопытам, дасягненнямі і здабыткамі. Выхадцы з Беларусі – атрымліваюць павагу і прэферэнцыі за межамі сваёй радзімы, у краінах пражывання. Інтэлектуальныя здабыткі таленавітых сыноў і дачок Беларусі ўзбагачаюць скарбніцу сусветных дасягненняў -- у навуцы, культуры, палітыцы.
На жаль, гісторыя стасункаў афіцыйнай Беларусі з дыяспарай ведае змрочныя перыяды, калі кіруючыя колы падзялялі дыяспару на сваіх і чужых, правакавалі варожасць і расколы, узводзілі памежныя жалезныя заслоны.

На жаль, рэцыдывы такой палітыкі наглядаюцца і сёння. Больш таго, яны ўзмацняюцца.
Мы павінны, і гэта ў нашых магчымасцях, стрымаць націск заганных традыцый, паспрыяць узмацненню сувязяў паміж бацькаўшчынай і дыяспарай.
На ўсіх узроўнях і на абодвух гістарычных накірунках – на Захад і на Усход.
Найперш на міжасобасным узроўні.
Родзічы, сябрукі, знаёмыя!
• Не дайце адлегласці і часу перарваць, прыпыніць вашы сувязі, пішыце адзін аднаму рэгулярна і часцей. Расказвайце пра сваё жыццё, падзеі ў Беларусі і краінах пражывання.
Суайчыннікі за мяжой!
• Інфармуйце сваіх замежных сяброў і знаёмых аб сітуацыі ў Беларусі, да якога б асяродку яны не належылі – у сферы эканомікі, бізнеса, культуры, палітыкі.
• Гуртуйцеся ў суполкі па інтэрэсах, усталёўвайце цесныя і пастаянныя сувязі паміж сабой, уступайце ў суполкі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”. З гэтым заклікам мы звяртаемся асабліва да моладзі, якая нядаўна выехала за мяжу. Супольна лягчэй адаптавацца ў новых ўмовах, усталявацца на новым месцы і паспрыяць прагрэсіўным пераменам ў Беларусі.
Арганізаваныя суполкі дыяспары, аўтарытэтныя дзеячы краін пражывання!
• Выкарыстоўвайце свае сувязі з грамадскімі арганізацыямі, з вядомымі дзеячамі краін пражывання за мяжой дзеля падвышэння іх уплыву на дзяржаўныя інстытуцыі, на палітычныя колы сваіх краін у вызначэнні дакладнай і мэтанакіраванай палітыкі ў адносінах да Беларусі.
• Дапамагайце пашырэнню кантактаў, абмену інфармацыяй паміж роднаснымі прафесійнымі і грамадскімі арганізацыямі, правядзенню імі сумесных мерапрыемстваў, абмену дэлегацыямі.

Чацвёрты з’езд беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
16-17 ліпеня 2005 г., г.Мінск

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович