диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Выніковыя дакументы
Чацвёртага з’езда беларусаў свету
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

  1. Праграма “Беларусы замежжа” (2005 – 2009 гг.);
  2. Зварот да суайчыннікаў “Беларусь – для дыяспары, дыяспара – для Беларусі”;
  3. Рэзалюцыя “Пра беларускую мову”;
  4. Дэкларацыя “Аб падтрымцы Акта незалежнасці Беларусі, прынятага Усебеларускім з’ездам 29 ліпеня 2000 г. у Мінску”;
  5. Рэзалюцыя “МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” – правамоцны прадстаўнік інтарэсаў сусветнай беларускай супольнасці”;
  6. Зварот “Аб Радыёстанцыі Deutsche Welle”;
  7. Заява супраць перайменавання праспекта Ф. Скарыны;
  8. Зварот да Урада і Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь аб прыняцці закона “Аб беларускай дыяспары”.
  9. Беларуская дыяспара. Сучасныя праблемы і перспектывы

Праграма “Беларусы замежжа” (2005 – 2009 гг.)

Змест праграмы

1. Уводзіны.
2. Мэты праграмы.
3. Задачы праграмы.
4. Арганізацыя ўзаемаадносін у галіне культуры.
5. Арганізацыя ўзаемаадносін у галіне навукі і адукацыі.
6. Арганізацыя ўзаемаадносін у галіне эканомікі.
7. Арганізацыя ўзаемаадносін у галіне пераадолення наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і гуманітарнай
дапамогі
.
8. Арганізацыйная аснова дзейнасці.
9. Палітычна-прававая аснова дзейнасці.
10. Арганізацыя ўзаемаадносін у галіне інфармацыйнага абмену і забеспячэння.
11. Фінансавая аснова рэалізацыі праграмы.
12. Дадатак.

1. УВОДЗІНЫ

Праграма “Беларусы замежжа” распрацавана на падставе прапаноў, якія паступілі ў адрас МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ад сяброў аб’яднання – прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Праграма непасрэдна датычыцца як дзейнасці самога МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, так і ўключае шэраг парад і прапаноў да органаў улады ў галіне развіцця ўзаемаадносін і дапамогі беларускай дыяспары.
На падставе дадзенай праграмы распрацоўваюцца гадавыя планы дзейнасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
Справаздача аб выкананні гэтай праграмы зацвярджаецца Пятым з’ездам беларусаў свету.

2. МЭТЫ ПРАГРАМЫ

2.1. Кансалідацыя беларускай нацыі дзеля духоўнага, эканамічнага і дзяржаўнага адраджэння Бацькаўшчыны.
2.2. Захаванне беларускай прысутнасці ў свеце, умацаванне беларускай грамадзянскай супольнасці.

3. ЗАДАЧЫ ПРАГРАМЫ

3.1. Забеспячэнне ўмоў захавання нацыянальнай самабытнасці беларускай нацыянальнай меншасці ў краінах, дзе яна пражывае.
3.2. Забеспячэнне рэалізацыі палажэнняў Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека, што належаць да нацыянальных, этнічных, рэлігійных і моўных меншасцяў, якая была ўхвалена на 47-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН і іншых міжнародных дакументаў у дачыненні да прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных меншасцяў.
3.3. Усталяванне шчыльных шматузроўневых кантактаў і рознабаковых дачыненняў паміж беларусамі свету, беларускімі арганізацыямі і Рэспублікай Беларусь.
3.4. Стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы сусветнай беларускай супольнасці.
3.5. Аказанне канкрэтнай дапамогі з боку беларускай дзяржавы і грамадства беларускім арганізацыям замежжа па забеспячэнню іх нацыянальна-культурных патрэб і падтрымкі беларускага нацыянальнага руху ў замежжы.

4. АРГАНІЗАЦЫЯ ЎЗАЕМААДНОСІН У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ

4.1. Працяг выдання навукова-папулярных, мастацкіх і інш. кніг, прысвечаных беларускай дыяспары ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.
4.2. Падтрымка пісьменнікаў беларускай дыяспары, выданне іх твораў у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” .
4.3. Публікацыя даследаванняў па гісторыі беларускай эміграцыі, манаграфій па рэлігійна-царкоўнаму жыццю беларускай дыяспары, нацыянальнай адукацыі ў замежжы і інш.
4.4. Выданне кніг па гісторыі Беларусі.
4.5. Аказанне дапамогі існуючым у замежжы бібліятэкам беларускай кнігі ў папаўненні іх фондаў, арганізацыя новых пры дзеючых грамадскіх арганізацыях і культурных цэнтрах.
4.6. Арганізацыя і дапамога ў правядзенні творчых сустрэч, семінараў, канферэнцый з удзелам навукоўцаў, пісьменнікаў і інш. дзеячаў беларускай культуры ў асяродках беларускай дыяспары.
4.7. Пашырэнне кантактаў з моладдзю з беларускай дыяспары праз правядзенне сумесных мерапрыемстваў культурна-асветнага характару.
4.8. Рэалізацыя сумесна з асяродкамі беларускай дыяспары культурна-асветніцкіх праграм (“круглых сталоў”, канферэнцый) для абмену вопытам нацыянальнага, грамадскага, культурна-асветнага і інш. досведу.
4.9. Арганізацыя і дапамога ў арганізацыі гастроляў беларускіх мастацкіх калектываў і асобных выканаўцаў у краінах пражывання беларускай нацменшасці.
4.10. Спрыянне ў выданні альбомаў беларускіх музычных калектываў, бардаўскіх песень.
4.11. Арганізацыя і дапамога ў правядзенні фестываляў і конкурсаў беларускай песні.
4.12. Аказанне метадычнай падтрымкі беларускім мастацкім калектывам замежжа.
4.13. Дапамога ў правядзенні ў Беларусі фестывалю фальклорных калектываў беларускай дыяспары. Падрыхтоўка адпаведных
зваротаў да Міністэрства культуры, Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
4.14. Дапамога беларускім мастацкім калектывам замежжа ў набыцці імі беларускіх касцюмаў.
4.15. Арганізацыя і дапамога ў правядзенні выстаў мастакоў беларускай дыяспары ў Беларусі.
4.16. Арганізацыя і дапамога ў арганізацыі выстаў беларускіх мастакоў замежжа ў краінах пражывання беларускай дыяспары.
4.17. Спрыянне ТБК Літвы ў адкрыцці музея імя Івана Луцкевіча.
4.18. Зварот разам з беларускімі суполкамі Украіны да урада Украіны ўзвесці помнік М. Багдановічу ў Кіеве.
4.19. Дапамога грамадскім арганізацыям беларускай дыяспары ў арганізацыі і правядзенні нацыянальных святаў -- гукання вясны, Купалля, Дзядоў, Калядаў, Дня Волі — 25 Сакавіка, Дня Незалежнасці і г. д.
4.20. Спрыянне развіццю нацыянальнага турызму: арганізацыя падарожжаў і адпачынкаў па Беларусі з мэтай азнаямлення з гістарычнымі помнікамі, сакральнай і замкавай архітэктурай беларусаў замежжа і іх дзяцей.
4.21. Садзейнічанне правядзенню літаратурнага конкурса “Дэбют”, арганізаванага Беларускім саюзам ў Польшчы і рэдакцыяй “Нівы”.

5. АРГАНІЗАЦЫЯ ЎЗАЕМААДНОСІН У ГАЛІНЕ НАВУКІ І АДУКАЦЫІ

5.1. Правядзенне і садзейнічанне правядзенню навуковых даследаванняў беларускай дыяспары па наступных накірунках:
• комплексны разгляд прычынаў эміграцыі беларусаў ў мінулым іцяперашні час;
• вывучэнне праблем адаптацыі да інакультурнай прасторы;
• аналіз рэлігійных аспектаў сацыякультурных працэсаў беларускай эміграцыі;
• выяўленне агульных рысаў беларускай дыяспары і спецыфікі яе ў асобных рэгіёна і канкрэтных краінах;
• аналітычны агляд дзейнасці культурных таварыстваў, арганізацый, саюзаў і цэнтраў беларускага пражывання за мяжой;
• ацэнка ўзаемаўплыву культуры метраполіі і беларускага замежжа;
• апісанне сямейна-бытавых бакоў жыцця беларускай дыяспары;
• вывучэнне гісторыі і сучаснага стану музейнай і архіўнай справы беларускай дыяспары;
• разгляд палажэння беларускай культуры ў лімітрофах;
• ацэнка ўкладу беларусаў замежжа ў агульнасусветны культурны працэс.
5.2. Правядзенне адпаведных навуковых сустрэч, семінараў, канферэнцый, выданне матэрыялаў.
5.3. Заснаванне і выданне разам з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку Энцыклапедыі беларускай дыяспары.
5.4. Спрыянне пашырэнню ў замежжы беларускамоўных школ і класаў, увядзенню ў школьныя праграмы беларускай мовы і літаратуры як прадмета.
5.5. Аказанне дапамогі ўжо існуючым беларускім школам.
5.6. Спрыянне беларускай моладзі замежжа ў атрыманні сярэдняй і вышэйшай адукацыі ў Беларусі.
5.7. Зварот да ўрада Рэспублікі Беларусь з прапановай адкрыцця ў Мінску Беларускага нацыянальнага універсітэта для працягу адукацыі на роднай мове грамадзян Беларусі і выпускнікоў беларускіх школ у замежжы.
5.8. Спрыянне настаўнікам беларускай мовы, літаратуры, гісторыі ў замежжы ў павышэння кваліфікацыі на спецыяльных курсах пры ВНУ Беларусі.
5.9. Правядзенне агульнабеларускіх конкурсаў сярод навучэнцаў як у Беларусі, так і ў асяродках беларускай дыяспары на тэму “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”, “Велічныя постаці беларускай нацыі”.
5.10. Спрыянне ў выданні спецыяльных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для замежных беларускіх школ.
5.11. Спрыянне ў выданні дапаможнікаў па агульнаадукацыйных прадметах для адукацыі дзяцей у сем’ях беларускай дыяспары.

6. АРГАНІЗАЦЫЯ ЎЗАЕМААДНОСІН У ГАЛІНЕ ЭКАНОМІКІ

6.1. Спрыянне прадстаўнікам прадпрымальніцкіх колаў беларускай дыяспары ў ажыццяўленні імі на Беларусі інвестыцыйных праектаў.
6.2. Зварот да дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь з хадайніцтвам аб стварэнні прадпрымальнікам беларускага паходжання па рэкамендацыі беларускіх суполак ільготныя ўмовы вядзення бізнесу ў Беларусі (змяншэнне мытных пошлін, падаткаў і г. д.) пры ўмове іх канкрэтнай дапамогі беларускім арганізацыям, школам і г. д. у краінах іх пражывання.
6.3. Правядзенне “круглых сталоў” з удзелам прадстаўнікоў прадпрымальніцкіх колаў беларускага замежжа па пытаннях дзелавога супрацоўніцтва.

7. АРГАНІЗАЦЫЯ ЎЗАЕМААДНОСІН У ГАЛІНЕ ПЕРААДОЛЕННЯ НАСТУПСТВАЎ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ І ГУМАНІТАРНАЙ ДАПАМОГІ

7.1. Пастаяннае інфармаванне беларускай сусветнай супольнасці аб бягучым стане спраў, звязаных з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы на Беларусі.
7.2. Прыцягненне дапамогі сусветнай беларускай супольнасці ў вырашэнні канкрэтных праблем, звязаных з пераадоленнем наступстваў Чарнобыльскай катастрофы (гуманітарная дапамога, аздараўленне беларускіх дзяцей).

8. АРГАНІЗАЦЫЙНАЯ АСНОВА ДЗЕЙНАСЦІ

8.1. Зварот да Адміністрацыі Прэзідэнта і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь з прапановай стварыць у складзе Савета Міністраў асобнай структуры па справах беларускай дыяспары (Камітэта па справах дыяспары).
8.2. Зварот да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з прапановай стварыць камісію па справах беларускай дыяспары (у Савеце Рэспублікі і Савеце нацыянальнасцяў).
8.3. Зварот да Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з прапановай заснавання спецыяльнай навуковай структуры (цэнтра\інстытута з наданнем яму функцый вывучэння і аналізу тэндэнцый развіцця беларускай дыяспары ў розных краінах свету.
8.4. Зварот у Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з прапановай па стварэнні асобных пасад у пасольствах і консульствах Рэспублікі Беларусь па справах беларускай дыяспары.
8.5. Зварот да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь з просьбай унесці змены ў пастанову № 402 ад 26.03.2003 г. наступнага зместу: “Пры афармленні запрашэння для блізкіх сваякоў (брата, сястры, сына, дачкі, нявесткі, унукаў) грамадзянін Рэспублікі Беларусь плаціць пошліну ў памеры 50% базавай велічыні”.
8.6. Працяг працы па стварэнні Беларускага дому на базе МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў г. Мінску па адрасу: вул. Рэвалюцыйная, 15, дзе павінны дзейнічаць:
• Інфармацыйна-аналітычны цэнтр беларускай дыяспары;
• Бібліятэка беларускай дыяспары;
• Музей беларускай дыяспары;
• Архіў беларускай дыяспары і г. д.
8.6. Спрыянне ў правядзенні з’ездаў беларусаў Еўропы, міжнародных форумаў і іншых мерапрыемстваў беларускай дыяспары.
8.7. Спрыянне ў стварэнні беларускіх культурна-асветных цэнтраў у гарадах кампактнага пражывання беларускай дыяспары.
Аказанне ім неабходнай арганізацыйнай і метадычнай дапамогі.

9. ПРАВАВАЯ АСНОВА ДЗЕЙНАСЦІ

9.1. Збор, аналіз і выданне матэрыялаў аб парушэнні правоў чалавека і беларускай нацыянальнай меншасці ў краінах СНД, Балтыі і інш.
9.2. Зварот да ўплывовых міжнародных арганізацый (ААН, АБСЕ і інш.) дзеля забеспячэння на міжнародным узроўні абароны правоў беларускай дыяспары.
9.3. Зварот да МЗС з прапановай стварыць пры пасольствах Рэспублікі Беларусь цэнтры юрыдычнай дапамогі прадстаўнікам беларускай дыяспары, які б надаваў права замежным беларусам:
• атрымліваць бязвыплатныя візы для наведвання Беларусі;
• спрасціць працэдуру рэгістрацыі для беларусаў замежжа пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь;
• адмяніць медыцынскае страхаванне для беларусаў замежжа, якія прыязджаюць у Беларусь па запрашэнні родзічаў;
• зменшыць консульскі збор пенсіянерам і інвалідам, пражываючым за мяжой, пры атрыманні пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
• атрымліваць на льготных умовах сярэднюю і вышэйшую адукацыю ў Беларусі;
• атрымліваць права набыцця маёмасці ў Беларусі;
• атрымліваць працу ў Беларусі без абмежаванняў і г. д.
9.4. Працяг зваротаў да ўрада Рэспублікі Беларусь з прапановай паскорыць прыняцце закону Рэспублікі Беларусь “Аб беларускай дыяспары”.
9.5. Зварот да ўраду і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з просьбай распрацаваць праект Закону аб рэпатрыяцыі этнічных беларусаў пры адпаведнай дзяржаўнай падтрымцы (першачарговае перад іншымі перасяленцамі выдзяленне ці продаж зямельных участкаў для будаўніцтва, беспрацэнтных грашовых пазык, прадстаўленне іншых матэрыяльных выгод).

10. АРГАНІЗАЦЫЯ ЎЗАЕМААДНОСІН У ГАЛІНЕ ІНФАРМАЦЫЙНАГА АБМЕНУ

10.1. Працяг дзейнасці інфармацыйнага цэнтра, створанага пры МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
10.1. Працяг выпуску інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”, пашырэнне аўдыторыі падпісчыкаў.
10.2. Сістэмнае інфармаванне беларускай дыяспары пра навіны ў Беларусі і навіны беларускай дыяспары праз дасылку паведамленняў, прэс-рэлізаў.
10.3. Пастаяннае аднаўленне інтэрнэт-сайта МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
10.4. Стварэнне на сайце МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” электроннай бібліятэкі з творамі беларускай дыяспары і пра беларускую дыяспару.
10.5. Стварэнне на сайце МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” галерэі дзеячаў беларускай дыяспары, беларускіх помнікаў і знакавых месцаў у замежжы.
10.6. Спрыянне беларускай дыяспары ў падпісцы на беларускамоўныя выданні Рэспублікі Беларусь.
10.7. Падтрымка і метадычная, інфармацыйная дапамога выданням беларускай дыяспары.
10.8. Арганізацыя падпіскі бібліятэк Рэспублікі Беларусь на газету “Ніва” (Польша).
10.9. Пастаяннае папаўненне базы дадзеных аб беларускіх сродках масавай інфармацыі за мяжой.
10.10. Пастаяннае папаўненне базы дадзеных аб беларускіх суполках і культурных цэнтрах у замежжы.
10.11. Заснаванне газеты “Бацькаўшчына” для задавальнення інфармацыйных патрэб беларускай дыяспары.
10.12. Дапамога асяродкам беларускай дыяспары ў набыцці ў Беларусі кіна-, відэа- і аўдыёматэрыялаў.
10.13. Арганізацыя падпіскі расійскіх бібліятэк у месцах кампактнага пражывання беларускай дыяспары на беларускі перыядычны друк: “Наша ніва”, “Наша слова”.
10.14. Даследаванне стану беларускай дыяспары, збор і аналіз інфармацыі, стварэнне базы дадзеных, прагназаванне працэсаў.
10.15. Інфармаванне аб апублікаваных кнігах і плануемых да публікацыі ў галіне гісторыі, культуры і навукі.

11. ФІНАНСАВАЯ АСНОВА РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

11.1. Зварот да дзяржаўных органаў па выдзяленні бюджэтных сродкаў на рэалізацыю асобных пунктаў праграмы.
11.2. Прыцягненне фінансавых сродкаў сяброў МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў Беларусі і замежжы, а таксама міжнародных арганізацый і фондаў.

Чацвёрты з’езд беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
16-17 ліпеня 2005 г., г.Мінск

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович