МГА 'БАЦЬКАЎШЧЫНА'. Белорусская диаспора. Диаспора Беларуси, РБ.
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Чацвёрты з’езд беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

16-17 ліпеня 2005 г.

Паводле інфармацыі мандатнай камісіі З’езда, з Беларусі і замежжа ў працы З’езда бралі ўдзел 278 дэлегатаў: 144 дэлегаты з Беларусі, 134 дэлегаты з краін замежжа. У працы З’езда ўдзельнічалі прадстаўнікі 69-ці арганізацый беларускай дыяспары з 21 краіны: Англіі, Германіі, ЗША, Польшчы, Ватыкана, Аўстрыі, Іспаніі, Коста-Рыкі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Канады, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Расіі, Украіны, Арменіі, Кыргызстана, Беларусі, Канады. На З’ездзе былі зарэгістраваны 110 гасцей з Францыі, ЗША, Польшчы, Расіі, Беларусі, Чэхіі, Швецыі.

Былі запрошаныя прадстаўнікі Адмiнiстрацыi прэзiдэнта, Мiнiстэрства юстыцыi, Мiнiстэрства адукацыi, Мiнiстэрства iнфармацыi, Мiнiстэрства эканомiкi, Мiнiстэрства замежных спраў, Камiтэта па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў i iнш. Аднак ад дзяржаўных структур на З’ездзе прысутнічалі толькі прадстаўнiкi Мiнiстэрства юстыцыi i Камiтэта па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў.

Ад дыпламатычнага корпусу прысутнiчалі Пасол ЗША Джордж Крол, Першы сакратар пасольства Польшчы Марыюш Семаковiч, прадстаўнiк пасольства Францыi Лаура Трэгерэ.

Да З’езда праявілі вялікую цікавасць прадстаўнікі беларускіх і замежных сродкаў інфармацыі. На З’ездзе былі акрэдытаваны і яго асвятлялі 16 перыядычных выданняў, сярод якіх і дзяржаўныя, і незалежныя газеты і часопісы. Працавалі 7 інфармацыйных агенцтваў, сярод якіх БелаПАН, ІНТЭРФАКС, ВВС, REUTERS, ASSOCIATED-PRESS і інш. Актыўна асвятлялі дзейнасць З’езда Радыё “Свабода”, І канал Беларускага радыё, а таксама “Polskie radio” і “Radio Gdansk”. Бралі інтэрв’ю і здымалі працу З’езда 6 каналаў тэлебачання: НТВ, RenTV, СТВ, ТВЦ, ЛАД, АНТ.

Выніковыя дакументы
Чацвёртага з’езда беларусаў свету
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

  1. Праграма “Беларусы замежжа” (2005 – 2009 гг.) (прынята за аснову, дапрацоўваецца з улікам заўваг дэлегатаў З’езда, поўны варыянт будзе змешчаны пазней);
  2. Зварот да суайчыннікаў “Беларусь – для дыяспары, дыяспара – для Беларусі”;
  3. Рэзалюцыя “Пра беларускую мову”;
  4. Дэкларацыя “Аб падтрымцы Акта незалежнасці Беларусі, прынятага Усебеларускім з’ездам 29 ліпеня 2000 г. у Мінску”;
  5. Рэзалюцыя “МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” – правамоцны прадстаўнік інтарэсаў сусветнай беларускай супольнасці”;
  6. Зварот “Аб Радыёстанцыі Deutsche Welle”;
  7. Заява супраць перайменавання праспекта Ф. Скарыны;
  8. Зварот да Урада і Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь аб прыняцці закона “Аб беларускай дыяспары”.
  9. Беларуская дыяспара. Сучасныя праблемы і перспектывы
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары

Rating All.BY
дзед ТАЛАШ - першы беларускi партал & каталёг
Беларуская інтэрнэт-бібліятэка -
Web-master: paragraph @ tut.by..