[an error occurred while processing this directive]
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
[an error occurred while processing this directive]

Адказ Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.
Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу
(20.12.2005 № 20-05/478)


У канцы снежня 2005 г. МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на свой запыт адносна прыняцця закона, які б рэгуляваў стасункі Рэспублікі Беларусь з беларусамі замежжа, атрымала адказ ад Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Падаем тэкст ліста:

“Па даручэнні старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.М.Канаплёва Пастаянная камісія па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу ўважліва разглядзела ліст старшыні Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алены Макоўскай, у якім уздымаецца пытанне аб падрыхтоўцы і прыняцці Закона Рэспублікі Беларусь, які б рэгуляваў стасункі Рэспублікі Беларусь з беларусамі замежжа, а таксама дасланыя ў дадатку дакументы.

Паведамляем, што законапраектная дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь будуецца ў адпаведнасці з Планам законапраектных работ, які зацвярджаецца штогод указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці са згаданым Планам вызначаецца і суб’ект права заканадаўчай ініцыятывы, адказны за падрыхтоўку таго ці іншага праекта закона і ўнясенне яго да разгляду ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Праект Плана законапраектных работ рыхтуецца Нацыянальным цэнтрам законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Як нам вядома, у праекце Плана законапраектных работ на 2006 год згаданы законапраект адсутнічае.
У.М.Здановіч, старшыня камісіі”.

[an error occurred while processing this directive]

[an error occurred while processing this directive]