Адказ Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
(14.05.2004 № 23-05/313)
“У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь разгледжаны зварот кіраўніцтва
Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, у якім
змяшчаецца просьба паведаміць, калі ў Парламенце будзе разглядацца праект Закона Рэспублікі
Беларусь “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”.
Паведамляем Вам, што вышэйназваны законапраект на разгляд у Палату прадстаўнікоў не паступаў.
Пры ўнясенні гэтага законапраекта ва ўстаноўленым парадку ён будзе разгледжаны ў адпаведнасці
з існуючай працэдурай. За інфармацыяй адносна тэрмінаў распрацоўкі законапраекта і ўнясення
яго на разгляд Парламента Вам патрэбна звяртацца ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Разам з тым хацелі б праз грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”
падзякаваць тым прадстаўнікам беларускай дыяспары, якія ў рамках існуючага беларускага
заканадаўства падтрымліваюць актыўныя адносіны з Рэспублікай Беларусь, укладаюць інвестыцыі,
ствараюць сумесныя прадпрыемствы і іншым чынам садзейнічаюць вырашэнню эканамічных праблем
нашай краіны, а таксама дапамагаюць аздараўляць беларускіх дзяцей, што пацярпелі ад чарнобыльскай
катастрофы, ажыццяўляюць культурныя акцыі ў замежжы з прыцягненнем прадстаўнікоў Беларусі,
удзельнічаюць у рэалізацыі іншых сацыяльных і гуманітарных праектаў і праграм на карысць
нашай Бацькаўшчыны.
З павагай, Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і
сувязях з СНД А.А.Малафееў”.
|