[an error occurred while processing this directive]
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
[an error occurred while processing this directive]

Вакол закона "Аб суайчынніках..." (11.09.2003)

У 2002 г. МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" брала ўдзел у працы рабочай групы Нацыянальнага цэнтру законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па распрацоўцы праекту закона "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой". МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" выйшла з шэрагам прынцыповых заўваг і прапаноў, якія былі дасланы ў адрас Савета Міністраў. На жаль, мы не атрымалі адказу ні ад Савета Міністраў, ні копію канчатковага варыянта законапраекта ад Цэнтра законпраектнай дзейнасці. Запланаваны на восень 2002 г. разгляд праекта закона ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь таксама не адбыўся. Таксама не адбылося прыняцце Дзяржаўнай праграмы "Беларусы ў свеце", якая распрацоўвалася на 2002-2010 гг. Камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Па словах загадчыка аддзела па нацыянальнасцях вышэйзагданага камітэта Г.Уральскага (размова адбылася на пачатку чэрвеня 2003г.) да гэтага часу працягвае дзейнічаць дзяржаўная праграма, прынятая ў 1993 г. Запыт наконт прыняцця закона сп. Уральскі пераадрасаваў да Савета Міністраў. Складваецца ўражанне, што камітэт альбо не валодае інфармацыяй, альбо робіць з гэтага вялікую тайну.

24.06.2003 г. "Бацькаўшчына" падрыхтавала зварот у Савет Міністраў Беларусі, у якім утрымлівалася просьба паскорыць прыняцце закона, які рэгуляваў бы адносіны Рэспублікі Беларусь з беларусамі, што пражываюць за мяжой, з мэтай вырашэння ў поўным аб'ёме праблем беларусаў замежжа, стварэння спрыяльных умоў дзеля ўмацавання іх сувязяў з Бацькаўшчынай. Наш ліст утрымліваў таксама тры канкрэтныя пытанні:

  • ці ўлічаныя ў законапраекце заўвагі і прапановы МГА "ЗБС "Бацькаўшчына";
  • калі адбудзецца абмеркаванне праекта закона "Аб суачынніках..." у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
  • калі будзе прынята новая праграма па падтрымцы беларускай дыяспары.

У адпаведнасці з п. Закона Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў абавязаны прадставіць адказ на запыт. Да сённяшняга дня аніякага адказу "Бацькаўшчына" не атрымала. А загадчык аддзела Ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы Савета Міністраў Н.Голубева паведаміла, што наш ліст прыняты да ведама. На пытанні наконт даты прыняцця закона і праграмы сп. Голубева адказала, што мяркуецца правядзенне агульнага схода з удзелам прадстаўнікоў беларускай дыяспары на якім, разам з імі будуць дапрацаваны гэты дакументы. Але на пытанне, калі адбудзецца сход сп. Голубева таксама не змагла адказаць.

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

[an error occurred while processing this directive]

[an error occurred while processing this directive]