[an error occurred while processing this directive]
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
[an error occurred while processing this directive]

Адказ Савета Рэспублікі

(29.01.2003)

13.11.2002 г. № 06\510-318

Паважаны Анатоль Пятровіч!

Паведамляем Вам, што праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой" даручана дапрацаваць Камітэту па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Усе прапановы і заўвагі па гэтаму законапректу накіроўвайце, калі ласка, на адрас Камітэта (вул. Камуністычная, 11). Па звестках, атрыманых з Камітэта, ён будзе ўнесены на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у кастрычніку 2003 года.

Адначасова тлумачым, што згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь законапраекты спачатку разглядаюцца ў Палаце прадстаўнікоў, а потым у Савеце Рэспублікі. Пры гэтым Савет Рэспублікі можа толькі адобрыць або адхіліць законапраект, які прыняты Палатай прадстаўнікоў, без унясення ў яго якіх-небудзь змяненняў і дапаўненняў.

А.Новікаў
Старшыня Камісіі
па сацыяльных пытаннях

[an error occurred while processing this directive]

[an error occurred while processing this directive]