Адказ Міністэртсва замежных спраў(13.01.2003)
Міністэртсва замежных спраў разгледзела прапанову Аб'яднання
"Бацькаўшчына" наконт стварэння пры пасольствах Рэспублікі Беларусь
за мяжой цэнтраў юрыдычнай і інфармацыйнай дапамогі прадстаўнікам
беларускай дыяспары і паведамляе наступнае.
Дзяржаўная палітыка нашай краіны накіравана на ўсямерную падтрымку
беларускай дыяспары. Зараз у Беларусі рыхтуецца шэраг дзяржаўных
дакументаў, разлічаных на ўмацаванне ўзаемаадносін з беларускай
дыяспарай, у распрацоўцы якіх Міністэрства замежных спраў актыўна
прымае ўдзел.
Міністэрства высока ацэньвае намаганні Аб'яднання "Бацькаўшчына",
накіраваныя на садзейнічанне духоўнаму, арганізацыйнаму, культурнаму
і эканамічнаму яднанню беларусаў замежжа.
Адзначаныя ў Вашым лісце функцыі цэнтраў юрыдычнай і інфармацыйнай
дапамогі беларускай дыяспары за мяжой вельмі дакладна акрэсліваюць
задачы, якія вырашаюцца супрацоўнікамі замежных устаноў Рэспублікі
Беларусь і, у першую чаргу, супрацоўнікамі консульскіх устаноў.
Супрацоўнікі консульскай службы за мяжой бяруць актыўны ўдзел
у культурным жыцці беларускай дыяспары, праводзяць інфармацыйную
работу з суайчыннікамі адносна грамадска-палітычных падзей беларускай
дзяржавы, яе эканамічнага і культурнага жыцця, аказваюць юрыдычную
і кансультацыйную дапамогу. Нашым суайчыннікам за мяжой створаны
рэжым найбольшага спрыяння па консульскіх справах.
Такім чынам, па пытаннях, што згаданы ў Вашым лісце, нашы суайчыннікі
могуць звяртацца адпаведна да супрацоўнікаў пасольстваў і консульскіх
устаноў Рэспублікі Беларусь за мяжой.
А.М.Сычоў
Намеснік Міністра
|