диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Часовы Павераны ў справах ЗША наведаў Адміністрацыю прэзідэнта

Часовы Павераны ў справах ЗША ў Мінску Джонатан Мур раніцай 19 мая наведаў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі. "Я сапраўды быў у Адміністрацыі прэзідэнта, але пакуль не магу паведаміць ніякіх падрабязнасцяў. Я мушу спачатку дакласці пра гэта нашаму ўраду ў Вашынгтоне", – паведаміў Джонатан Мур у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі'97.

Амерыканскі дыпламат таксама не паведаміў, з кім дакладна з чыноўнікаў адміністрацыі ён сустракаўся. "Гэта праўда, была сустрэча. Спадзяемся, што сёння я пракаментую гэта. Абавязак дыпламатаў – сустракацца з прадстаўнікамі ўсіх бакаў. У нас пакуль яшчэ ёсць дыпламаты ў Беларусі, і я як Часовы Павераны заўсёды гатовы сустрэцца з рознымі людзьмі", – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі'97 Джонатан Мур .

"Амбасада ЗША ў Менску працягвае працаваць. Пазіцыя ЗША адносна беларускіх уладаў не змянілася. Як і раней, мы настойваем на правядзенні ў Беларусі палітычных і эканамічных рэформаў. Першым крокам на шляху рэформаў мусіць стаць вызваленне палітвязняў", – адзначыў дыпламат.

Нагадаем, яшчэ 13 лістапада 2007 года Мінфін ЗША увёў санкцыі адносна канцэрна "Белнафтахім". У прыватнасці, яны прадугледжвалі замарожванне ўсіх змешчаных пад юрысдыкцыяй ЗША банкаўскіх рахункаў канцэрна "Белнафтахім" і яго прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Украіне, Расеі і Кітаі, а таксама рахункаў даччынай кампаніі "Белнафтахім Ю-Эс-Гэй". Апрача таго, амерыканскім бізнэсменам загадвалася ўстрымацца ад кантактаў з гэтым канцэрнам.

У сакавіку 2008 года былі апублікаваны ўдакладненні, паводле якіх пад дзеянне санкцыяў траплялі прадпрыемствы, у якіх "Белнафтахім" мае наўпросты або ўскосны прыбытак памерам у 50% ці болей.

Пасля гэтага з Вашынгтона для кансультацыяў быў адкліканы амбасадар Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка Мінск з патрабавання беларускага боку пакінула амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт. Пасля амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. У адказ амбасада ЗША заявіла аб прыпыненні разгляду заяваў на атрыманне і выдачу віз. 27 сакавіка Мінск пакінулі 17 амерыканскіх дыпламатаў.

31 сакавіка Беларусь прыняла рашэнне пра дадатковае скарачэнне персанала сваёй амбасады ў Вашынгтоне і прапанавала ЗША зрабіць тое ж самае. ЗША адмовіліся яшчэ раз скарачаць колькасць сваіх супрацоўнікаў. 30 красавіка МЗС Беларусі абвясціў 10 амерыканскіх дыпламатаў персонамі нон-грата. 3 траўня яны пакінулі Беларусь.

Паводле “Хартыя-97”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович