Што чакае Беларусь, калі да санкцыяў
ЗША далучацца Брытанія і Нідэрланды?
Зараз імпарт расейскіх вуглевадародаў
кампенсуецца экспартам беларускіх нафтапрадуктаў у Еўропу. Але што адбудзецца з
беларускай эканомікай, калі заўтра да санкцыяў ЗША супраць «Белнафтахіма»
далучацца нашыя галоўныя пакупнікі нафтапрадуктаў – Брытанія і
Нідэрланды?
Не пазней за 23 мая ААТ «Белтрансгаз»
абавязанае паводле дамовы з ААТ «Газпром» аплаціць пастаўку прыроднага газа ў
мінулым месяцы. За 1-шы квартал 2008 года Беларусь выдаткавала на энергарэсурсы
амаль на 2 млрд. даляраў больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года -- кошт
імпарту вуглевадароднай сыравіны з Расеі (нафты, газа і нафтапрадуктаў) вылілася
ў суму 3,8 млрд. даляраў. Экспертаў «Заўтра тваёй краіны» турбуе ўзяты
тэмп.
Незалежныя эканамісты канстатуюць, што
коштавы ціск з боку расейскіх пастаўшчыкоў энерганосьбітаў у Беларусь становіцца
ўсё сур'ёзней. У першым квартале гэтага года сярэдні кошт на расійскую нафту,
што пастаўляецца, павялічыўся ў 1,75 разу ў параўнанні з мінулым годам. У 1,7
разу павялічыўся кошт на расейскія нафтапрадукты, што таксама закупаюцца ў
некаторай колькасці ў нашай усходняй суседкі. Нарэшце, амаль на 20% павялічыўся
кошт прыроднага газу.
Пры гэтым, нягледзячы на энерганосьбіты,
што прыкметна падняліся ў кошце, Беларусь у пачатку 2008 гады замест эканоміі
энергарэсурсаў нарошчвала закупы вуглевадароднай сыравіны пад забеспячэнне
праграмы свайго эканамічнага роста. Імпарт нафты, напрыклад, у фізічных аб'ёмах
вырас у 1,4 разу, нафтапрадуктаў – у 2,7 разу.
Узяты тэмп сур'ёзна турбуе незалежных
экспертаў, паколькі ён ужо прывёў да відавочнага дысбалансу ў гандлі з Расеяй.
Адмоўнае сальда ў гандлі з нашым галоўным партнёрам склала рэкордныя 3,1 млрд
даляраў. Улічваючы, што кошты на рэсурсы працягваюць расці і што кабінет Сяргея
Сідорскага цвёрда мае намер выконваць павышаныя абавязкі па эканамічным росце,
прагназуецца і сталы рост гэтага дысбалансу на працягу
года.
Для любой еўрапейскай краіны падобны
дысбаланс быў бы не такім небяспечным, як для нас, таму што ў Беларусі, акрамя
эканамічных рызык, ёсць яшчэ і палітычныя. Цяпер у значнай меры імпарт расейскіх
вуглевадародаў кампенсуецца экспартам нафтапрадуктаў у
Еўропу.
У фізічных аб'ёмах і па кошце наш экспарт
таксама рос у пачатку года. Але што адбудзецца з беларускай эканомікай, калі
заўтра, паддаўшыся ўгаворам, да амерыканцаў, якія ўвялі санкцыі супраць
«Беннафтахіма», далучацца ў рамках ЕС нашыя галоўныя пакупнікі нафтапрадуктаў –
Вялікабрытанія і Нідэрланды?
А падобнае развіццё сітуацыі суцэльна
рэальнае, лічаць эксперты. Але галоўнае, што да гэтага афіцыйны Менск не толькі
не гатовы, але нават і не спрабуе рыхтавацца.
Паводле “Хартыя-97”
|