Вэб-рэсурс па еўрапеізацыі Беларусі

Ня гледзячы на паводзіны сённяшніх беларускіх уладаў, якія фактычна вядуць да ізаляцыі, Еўропа клапоціцца пра тое, каб у ізаляцыі не апынулася беларускае грамадства.

У якасці прыкладу можна назваць арганізацыі, якія заявілі пра сваё жаданне ўсталяваць партнёрства ў Беларусі. Назвы гэтых арганізацый можна знайсці ў базе дадзеных на сайце Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства. На пачатковым этапе фармавання базы дадзеных з’явілася лічба -- 15 партнёраў. Апроч таго ў базе змешчана больш за 30 апісанняў беларускіх арганізацый, якія шукаюць партнёраў у Еўропе альбо жадаюць развіць супрацоўніцтва.

Доступ да усталявання партнёрскіх сувязяў праз базу дадзеных і кірмаш партнёрства забяспечаны для кожнага карыстальніка сайта на сталай аснове.

Мэтаю галоўнага вэб-сайту Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства http://www.eurobelarus.info/ з’яўляецца падтрымка развіцця патэнцыялу і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.

Пра дасягненні новага інтэрнэт-рэсурсу расказвае адзін з экспертаў праекта Уладзіслаў Вялічка.

Вялічка: Сайт дзейнічае менш за год. Пачаў працу ў восень. Галоўная місія – стымуляваць беларуска-еўрапейскія праграмы, супрацоўніцтва. Перш за ўсё, па лініі некамерцыйнай. Супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый. У тым ліку і супрацоўніцтва органаў улады. Нават, калі ў нас не так шмат агульнага паміж еўрапейскім і беларускім. Каб даваць шанцы мясцовым уладам удзельнічаць у праграмах. А таксама іншыя формы супрацоўніцтва, каб адкрываць Беларусь для Еўропы, а з іншага боку ажыццяўляць працу па еўрапеізацыі Беларусі. Сайт мае пасярэдніцкія функцыі. Гэта пляцоўка, каб знайсці адзін аднаго, для прадстаўлення сваіх ідэяў, прапановаў. І гэта падтрымка працэсу аналітыкай, даследаваннямі. Дынаміка наведвання сайту стабільна павышаецца. У нас дэфіцыт рэсурсаў, накіраваных на тое, каб беларускія арганізацыі шукалі партнёраў за мяжою. Адмысловага піяру Беларусі ў Еўропе ня робіцца. Я ведаю толькі два рэсурсы. Брусельскі сайт і Новая Еўропа. Мы робім адну справу: робім Беларусь больш еўрапейскай і меншай загадкай для Еўропы.

На старонках сайту сабраная і змешчана асноўная даведачная і аналітычная інфармацыя, якая мае дачыненне да пытанняў беларуска-еўрапейскага партнёрства.

Паводле “Польскага радыё для замежжа”

‹‹ на галоўную | у архіў