Сустрэча з Пятром Рудкоўскім (Нью-Ёрк)

У пятніцу, 23 траўня, а 7 гадзіне ў вечары ў Фундацыі Крычэўскага, па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432 адбудзецца спатканне з Пятром Рудкоўскім, выкладчыкам Цэнтра беларускіх даследаванняў (Center of Belarusian Studies) у Канзасе. Тэма сустрэчы – дзейнасць Цэнтра беларускіх даследаванняў.

Пётр Рудкоўскі – выкладчык логікі і метадалогіі ў ЕГУ у Вільні, магістар філасофіі і тэалогіі, аўтар кнігі ''Паўстанне Беларусі'', аўтар артыкулаў у часопісах ARCHE і Наша Вера.

Паводле Згуртавання беларускай моладзі ў Амерыцы

‹‹ на галоўную | у архіў