“Каленам у Еўропу” запрашаюць Андрасюк і Шалкевіч

Міхась Андрасюк пры падтрымцы Віктара Шалкевіча, пісьменнік і бард, запрашаюць на сустрэчу “Каленам у Еўропу” – 23 траўня, 18.30, Гродна, вул. Будзёнага 48а - 44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Міхась Андрасюк - адзін з самых вядомых беларусаў Польшчы, пісьменнік, публіцыст, журналіст. 23 траўня ён прывязе гарадзенцам свой фільм “За бочку мёду” і кнігу “Белы конь”. Кнігу можна будзе атрымаць з подпісам аўтара. Удзел у імпрэзе возьме бард Віктар Шалкевіч.

Дзеля таго, каб уявіць творчасць Андрасюка варта прыслухацца да літаратурных крытыкаў: “Андрасюк піша пра жыццё так рэалістычна, што маю адчуванне як бы мне хто палец між рэбры ўпіхаў. Чытаю, і быццам, абапёршыся на плот, назіраю з тым, што адбываецца на суседскім панадворку. Балюча, горка, а дапамагчы, змяніць - не ў змозе....”

Фільм Міхася Андасюка “За бочку мёду” – гэта своеасаблівы трагіфарс. Падзеі адбываюцца пасля Другой сусветнай вайны… Новая польска-савецкая мяжа прадбачваецца якраз праз сярэдзіну беларускай вёскі Апака Вялікая. Апачукі думаюць, што зрабіць у такой сітуацыі. Думалі, і прыдумалі. Савецкім салдатам, што вызначалі мяжу наладзілі застолле, была самагонка - вёска і па сённяшні дзень славутая гэтым умельствам - быў мёд, і сала…і мяжа пайшла ў дзесяці кроках побач з вёскай. І сёння - гэтае каленка тэрыторыі можна лёгка заўважыць, калі добра ўгледзецца ў дакладную карту польска-беларускага памежжа…

Запрашаем на прагляд фільма і цікавую размову!

Пачатак сустрэчы: 23.05.2008, пятніца, 18.30, па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а – 44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Уваход вольны.

Прэсавая служба Гарадзенскага Руху “За Свабоду!”

‹‹ на галоўную | у архіў