диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

“Тарзан” па-беларуску на DVD

Выйшаў у свет дзіцячы мультфільм “Тарзан”, дубляваны на беларускую мову.

Адметнасць беларускага “Тарзана” ў тым, што песні на ангельскай мове пераспяваў па-беларуску Зміцер Вайцюшкевіч.

Кіраўнік праекту Алесь Квіткевіч падкрэслівае, што “Тарзан” па-беларуску – першы з запланаванай серыі.

Праект створаны супольна творчым згуртаваннем “Дзіўноты і памароцтвы” ды фірмай “Сотвар”. У ранейшыя гады ў серыі ўжо выходзілі дубляваныя на беларускую мову ўсясветныя хіты дзіцячай анімацыі: “Русалачка”, “Аліса ў краіне цудаў”, “Прыгоды Віні-Пыха” ды іншыя. Але стужкі выдаваліся на касетах. Далей Алесь Квіткевіч:

“Мы вырашылі да кожнага старога мультфільму, які быў у свой час агучаны на беларускую мову, дадаць па адным новым, і перавыдаць усё гэта на якасных лічбавых носьбітах”.

Пра бліжэйшыя планы: “Наступныя будуць “Карпарацыя монстраў” плюс “Шрэк-1” на адным дыску, а потым будуць “Самаходзікі” плюс “Гісторыя цацак”.

Мультфільм “Тарзан-2” выйшаў у студыі “Уолта Дыснэя” у 2005 годзе. Гэта гісторыя маленькага хлопчыка, якога выхавалі жывёлы і які стаўся супергероям джунгляў.

Алесь Квіткевіч працягвае: “Гэта абсалютна цудоўная анімацыйная інтэрпрэтацыя кніжкі сусветна вядомага пісьменніка Эдгара Райса Бэроўза – класікі дзіцячай літаратуры”.

Паводле Алеся Квіткевіча, дыск з “Тарзанам” ужо можна знайсці на кніжным кірмашы “Белэкспа”, што на вуліцы Янкі Купалы, 27, а таксама ў незалежных распаўсюднікаў.

Паводле “Радыё Свабода”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович