Беларусы ў міні-футболе на трэцім месцы
17 траўня у Маскоўскім дзяржаўным
інстытуце міжнародных стасункаў (МДІМС МЗС РФ) прайшоў Кубак садружнасцяў па
міні-футболе. Удзельнічалі каманды Азербайджана, Арменіі, Кыргызстана,
Узбекістана, Казахстана, Таджыкістана, Украіны, Беларусі, Расіі, Грузіі,
Вугоршчыны, Ізраіля, а таксама зборная Азіі і зборная Еўразвязу.
Турнір праводзіўся “на выжыванне”, калі
кожная прайграўшая каманда адразу выбывала з турніру. Беларуская каманда грала з
камандай Таджыкістану, Кыргызстану; у паўфінале яна ўступіла камандзе Расіі 2-0,
а ў гульне за трэцяе месца перайграла каманду Казахстана 1-0, стаўшы адной з
лепшых.
Пераможцы турніру: зборныя Расіі (1
месца), Грузіі (2 месца), Беларусі (3 месца).
Дзякуем капітану каманды Паўлу Васільеву,
брамшчыку Няфёдаву Аляксандру, гульцам Вадзіму Багатаву, Арцёму Рудзюку,
Дзмітрыю Значонку, Ігару Бедрыжцкаму і Ўладзіславу Чайчыцу, а таксама ўсім
беларусам, якія прыйшлі падтрымаць нашу каманду! Віншуем выдатных гульцоў, якія
ганарова і годна выступілі за сваю краіну!
Паводле сайта “Беларуская
Масква”
|