диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Сустрэча з паэтам Сяргеем Законнікавым (Вільня)

Ці вы памятаеце сваю першую чытанку? А можа, вы з тых, каму пашчасціла вучыцца на чытанцы Анатоля Клышкі “Чабарок”? Кніжка пачыналася вершам Сяргея Законнікава “Я – беларус!” Гэтым жа вершам сп. Сяргей у мінулы чацвер распачаў сваю сустрэчу з віленчукамі ў ЕГУ. Гутарка адразу пайшла пра самае галоўнае – пра мову. Сп. Сяргей сказаў: “Мова павінна быць у маёй крыві. Яна і ёсць там. Але я павінен знайсці яе ў сабе”. На пытанне, дзе мова павінна шукаць падтымку – у вёсцы ці ў горадзе – ён адказаў: ”На сёння справа падтрымкі мовы перамясцілася з вёскі ў горад. Вёска спілася. Яе трэба ратаваць. Мову ж будзе ратаваць горад і шанец ёсць”.

Гутарка працягвалася на розныя тэмы: і пра сённяшнюю бездухоўнасць, і пра Чарнобыль (Законнікава папрасілі прачытаць урывак з паэмы “Чорная быль”), і пра Вільню, пра тое, што мы павінны памятаць і берагчы той “віленскі перыяд”, які быў у нашай культуры. Гаварылі і пра жанчын, пра каханне. Сяргей Законнікаў прэзентаваў сваю кнігу вершаў “Першы пацалунак” і расказаў, што з’яўленне яе сталася магчымым дзякуючы дапамозе дарагіх яму жанчын: жонка падтрымала матэрыяльна, а дачка Алена займалася афармленнем кнігі (на вокладцы – яе дзявочая каса, якую Алена адрэзала, калі выходзіла замуж).

Паводле газеты “Свабода” (Літва)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович