Беларусь патрапіла ў лік самых
няшчасных краінаў свету
У лік самых няшчасных
краінаў свету патрапіла Беларусь. Пра гэта стала вядома пасля таго, як
інтэрнэт-партал World Database of Happiness (Сусветная база дадзеных пра шчасце)
апублікаваў вынікі даследаванняў, у якіх назваў самыя шчаслівыя і няшчасныя
краіны свету.
Аўтары разглядалі сітуацыю ў 95-ці дзяржавах. Сярод самых няшчасных краінаў і апынулася Беларусь, побач з ёй – Малдова, Узбекістан, Руанда і Зімбабвэ. А вось самымі шчаслівымі краінамі названыя Швейцарыя і Данія.
Паводле “Еўрапейскае
радыё для Беларусі”
|