Уладзімір Арлоў намінаваны на прэмію
"Еўрапейскі паэт свабоды"
На прэмію "Еўрапейскі паэт
свабоды" намінаваны беларускі пісьменнік і паэт Уладзімір Арлоў. Пра гэта
паведамляе польская "Gazeta Wyborcza".
Намінанты на новую
літаратурную ўзнагароду былі абвешчаныя 16 траўня. Сярод іх — прадстаўнікі
Кіпру, Сербіі, Славаччыны, Славеніі, Швецыі, Францыі. Беларусь прадставіць кніга
вершаў Уладзіміра Арлова "Паром праз Ла-Манш".
Узнагароду ў
100 тысяч злотых (каля 30.000 еўра) заснаваў і фундуе горад Гданьск. У ім і
абвесцяць імя пераможцы падчас міжнароднага літаратурнага фестывалю ў 2010
годзе.
Паводле
“Нашай нівы”
|