“Малітва да
Вільні”
17 траўня а 19-й гадзіне з Вострае Брамы
будзе ўпершыню прачытаная беларуская "Малітва да Вільні". У гэты час і ў гэтым
месцы чакаецца незлічоная колькасць народу, што збярэцца з нагоды Дзён
Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Такім чынам будзе закладзеная традыцыя штогадовае
беларускае малітвы да Вільні.
Малітва да
Вільні
“Горад наш, які ёсць у нябёсах, нябёсы
якога ёсць памяць пра пакутнікаў, творцаў, герояў: Антоні, Астах, Іаан, Скарына
Францішак, Каліноўскі Кастусь, ксёндз Станкевіч Адам, і Луцкевічы, і
Аляхновіч...
Горад наш, які ёсць на зямлі, а зямлёю
якога ёсць мы; хто належыць табе і цябе сатварае, табою сатвораны будзе.
Дай нам мудрасці, Горад, каб вызначыць
межы і месца сваё беларускае роўна з табою, на адлегласці мары
прасветлай.
Дай нам голасу чыстага, славіць імя тваё,
Горад, тут, цяпер, і далёка, і блізка, і заўтра, і потым, і вечна,
Вільня”.
Паводле газеты “Свабода” (Літва)
|