С. Шушкевіч узнагароджаны Голубам
міру
У польскім Гданьску былы старшыня
Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч атрымаў пераходнае адзначэнне,
узнагароду Голуб міру. Яна ўручаецца за заслугі ў барацьбе за мір і правы
чалавека. Узнагарода была заснаваная з нагоды 60-годдзя прыняцця Дэкларацыі
правоў чалавека.
Прэмію Станіславу Шушкевічу ўручыў былы
прэзідэнт Польшчы і старшыня легендарнага прафсаюзу “Салідарнасць”, лаўрэат
Нобелеўскай прэміі Лех Валенса.
Ранейшымі лаўрэатамі Голуба міру
з’яўляюцца, у прыватнасці, Лех Валенса, былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл ды
былы прэм’ер-міністар Польшчы Ежы Бузэк.
Паводле “Польскага радыё для
замежжа”
|