У Салігорску на 700
тысяч рублёў аштрафавалі Аляксандра Мілінкевіча
На 700 тысяч рублёў
аштрафавалі ў Салігорску лідэра руху "За Свабоду" Аляксандра
Мілінкевіча.
Палітык працягвае свае
паездкі па рэгіёнах краіны і сёння правёў у гэтым горадзе некалькі сустрэчаў. У
прыватнасці, на салігорскім рынку пагаварыць з Мілінкевічам сабраліся каля
паўсотні чалавек.
Сярод іх знайшліся двое
гандляроў палатак, якія ў судзе сведчылі, што палітык распаўсюджваў улёткі з
заклікам да правядзення несанкцыянаванай акцыі. Як адзначае "Наша ніва", гэтых
людзей маглі проста змусіць фальшыва сведчыць.
Паводле “Еўрапейскае радыё для
замежжа”
|