Сталічныя радзільныя дамы перапоўненыя
– Міністэрства аховы здароўя
Мінскія радзільныя дамы перапоўненыя. Пра
гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя. У выніку, у палатах, разлічаных на
дзвюх жанчын, знаходзіцца тры. А напрыканцы 2007 ў адным са сталічных раддамоў
жанчыны ляжалі ў калідорах.
Спецыялісты звязваюць гэтую праблему з
павялічэннем нараджальнасці, а таксама з закрыццём на рэканструкцыю радзільнага
дома Мінскай вобласці.
Міністэрства аховы здароўя запэўнівае,
што цяжкасці гэтыя часовыя і ў бліжэйшыя два гады ў Мінску пачнецца будаўніцтва
двух новых радзільных дамоў.
БелаПАН нагадвае, што ў студзені-лютым
2008 года ў нашай краіне нарадзіліся больш за 17 тысяч дзетак, што на 11% больш
за аналагічны перыяд мінулага года. Найбольшы рост нараджальнасці зафіксаваны ў
Гродзенскай вобласці (16,2%) і ў Мінску (15,9%).
Паводле “Еўрапейскага радыё для
замежжа”
|