У Беларусі 14
гарадоў-стотысячнікаў
Колькасць насельніцтва ў 14 гарадах
Беларусі перасягае 100 тысяч чалавек. Лідарам з’яўляецца, вядома, сталіца. У
Мінску сёлета на 1 студзеня налічвалася 1 млн. 814800
жыхароў.
На другім месцы Гомель — 484500, на
трэцім Магілёў — 370600. Далей ідуць іншыя абласныя цэнтры: Віцебск (346200),
Горадня (325800) і Брэст (314800). У Бабруйску — 218400 чалавек, Баранавічах
—168300, Барысаве — 149800, Пінску — 130400, Оршы — 122600, Мазыры —
111900, Салігорску — 101100, Наваполацку — 100600
чалавек.
Паводле
“Звязды”
|