Выстава графіка Юрыя Якавенкі “LINEA
MAGICA”
У Вільні ў мастацкай галерэі “Meno Nisa”,
што на вул. Басанавічаўс, 1 (J.Basanaviciaus 1), адкрылася выстава твораў
гарадзенскага мастака-графіка Юрыя Якавенкі „Linea Magica". Апякуецца мастаком
славуты фотамайстар Рымантас Дзіхавічус. На адкрыцці адбылася прэзентацыя
мастацкага альбому Юрыя Якавенкі. Альбом можна набыць у мастацкай галерэі.
Выстава будзе працаваць да 30 траўня.
Тэлефон галерэі:
+370-5-2313811.
Паводле газеты “Свабода”
(Літва)
|