диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Аўтара кнігі "Кроў і попел Дражна" Віктара Хурсіка асудзілі на 15 сутак арышту

На 15 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны журналіст, аўтар кнігі "Кроў і попел Дражна" Віктар Хурсік. Такое рашэнне прыняў суд Старых Дарог. Ён палічыў, што Хурсік удзельнічаў ва ўсталяванні крыжа каля вёскі Дражна ў памяць ахвяраў савецкіх партызанаў.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старэйшая дачка Хурсіка Алена: "Яго выклікалі ў суд Старых Дарог. Ён туды сёння паехаў. Адразу ж адбыўся суд і яму прысудзілі 15 сутак за несанкцыянаванае ўсталяванне крыжа і шыльдачкі на ім".

Нагадаем, Віктар Хурсік напісаў сваю кнігу на падставе архіўных дакументаў і сведчанняў людзей. Ён даказаў, што 14 красавіка 1943 года дзесяткі вяскоўцаў былі забітыя і спаленыя савецкімі партызанамі.

Сёлета 19 красавіка прадстаўнікі грамадскасці з удзелам мясцовых жыхароў усталявалі каля Дражна праваслаўны крыж, аднак праз некалькі дзён ён быў выкапаны па ініцыятыве ўладаў. Удзельнік усталяванне крыжа Вячаслаў Сіўчык ужо адсядзеў 15 сутак у ізалятары ў Старых Дарогах.

Паводле “Еўрапейскае радыё для Беларусі”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович