“Справа 14-ці”: наперадзе — новыя
суды
23 траўня ў судзе Цэнтральнага раёну
Мінску пачнецца суд над Паўлам Вінаградавым, Міхасём Субачам і непаўналетнім
Максімам Дашуком.
Іх абвінавачваюць у арганізацыі групавых
дзеянняў, якія нібыта груба парушылі грамадзкі парадак падчас акцыі
прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г.
У крымінальнай справе —
14 абвінавачаных. 23 красавіка суд пакараў дзесяць актывістаў. Яшчэ адзін
абвінавачаны — Аляксандар Баразенка — абвешчаны ў крымінальны
вышук.
Усе трое абвінавачаных — Павал Вінаградаў, Міхась
Субач і Максім Дашук — ня лічаць сябе вінаватымі ў крымінальнай справе. Яны –
актывісты кампаніі “Еўрапейская Беларусь” і ўдзельнічалі ў акцыі 10 студзеня
свядома.
Паводле “Радыё Свабода”
|