диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Каардынатар “Белсату” дапытаны ў пракуратуры

Допыт тычыўся сатырычных мультфільмаў пра беларускую ўладу, з нагоды з’яўлення якіх была распачатая крымінальная справа аб знявазе гонару і годнасці прэзідэнта РБ. Пра абставіны сённяшняга допыту Эдуард Мельнікаў распавёў у інтэрвію нашаму карэспандэнту.

Мельнікаў: “Гэта - працяг таго "сюжэту", які пачаўся колькі дзён таму, калі ў шмат якіх кватэрах журналістаў рабіліся ператрусы, і шмат якіх журналістаў звязвалі з дзейнасцю замежных радыёстанцый і кампаній. Я маю на ўвазе тую старую крымінальную справу 2005 г. ў сувязі з "анімацыямі". З гэтай нагоды ў мяне на кватэры быў ператрус. І мне сказалі ў КДБ, што я праходжу як сведка па гэтай крымінальнай справе. Быццам бы я маю дачыненне да гэтых так званых "мульцікаў". Сёння выклікалі, каб задаць гэтае пытанне ўжо вуснамі следчага па асабліва важных справах мінскай пракуратуры Шабана. Ён спытаў, ці маю я дачыненне да стварэння гэтых анімацый, ці ведаю людзей, якія іх стваралі? Ну, што я мог адказаць? Канешне, ня ведаю. Таксама ён спытаў, ці маю я дачыненне да каналу “Белсат”. Гэта я пацвердзіў, таму што маю дачыненне да каналу “Белсат”. Скажам гэтак, мяне называюць каардынатарам каналу ў Беларусі. Я ня ведаю. наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці. Але я сказаў, што я займаюся справаю рэгістрацыі прадстаўніцтва тэлеканалу “Белсат” у Беларусі. Таму што лічу, што становішча, якое зараз назіраецца, ненармальнае. Таму што трэба, каб журналісты - тэлежурналісты, радыёжурналісты, усе -- працавалі легальна, з акрэдытацыяй, ад імя прадстаўніцтва той ці іншай кампаніі ў Беларусі. І таму будзем прыкладаць усе намаганні, каб прадстаўніцтва такое было зарэгістравана.

Раней ворганы пракуратуры і КДБ ужо дапыталі шэраг журналістаў, што трапілі пад ператрусы 27–28 сакавіка. Усіх іх дапытвалі ў якасці сведак па крымінальнай справе аб паклёпе на прэзідэнта ў дачыненні да Алега Мініча, Паўла Марозава і Андрэя Абозава. Ва ўсіх пыталіся пра палітычныя мультфільмы «Трэцяга шляху» і пра дзейнасць тэлеканала «Белсат». У жніўні 2005 г. пракуратура г. Мінска завяла крымінальную справу па факце распаўсюду ў інтэрнэце мультфільмаў, якія «зневажаюць гонар і годнасць прэзідэнта Беларусі» (арт. 367 ч 1). Нагодай сталі мультфільмы сатырычнага характару. Спачатку ў межах крымінальнай справы ў якасці сведак былі дапытаныя адміністратар сайту грамадскай ініцыятывы «Трэці шлях» Андрэй Абозаў і каардынатар праекту Павел Марозаў. Супрацоўнікі КДБ правялі ў іх кватэрах ператрусы, забраўшы камп’ютарную тэхніку. У хуткім часе пасля гэтага А.Абозаў, П.Марозаў і яшчэ адзін падазраваны — А. Мініч — пакінулі межы Беларусі.

Паводле “Радыё Свабода”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович