МЗС Беларусі занепакоена адказамі ў
Шэнгенскіх візах
Міністэрства замежных спраў Беларусі
адзначае вялікую колькасць нематываваных адмоў у выдачы віз грамадзянам Беларусі
пасля пашырэння Шэнгенскай зоны. Нагадаем, гэта наступіла 21 снежня 2007 году,
калі ў зону Шэнген уступіла 9 новых сябраў Еўрапейскага Саюзу.
Паводле знешнепалітычнага ведамства
Беларусі, у некаторых амбасадах колькасць адмоваў у візе дасягала амаль паловы
ад колькасці візавых заяваў. Акрамя таго, значна ўскладнілася для беларускіх
грамадзян працэдура выдачы віз, падкрэслівае МЗС РБ.
Паводле “Польскага радыё для
замежжа”
|