Ноч у музеі гісторыі беларускай
літаратуры
17 траўня а 18-й гадзіне Музей гісторыі
беларускай літаратуры запрашае на багатую на ўражанні імпрэзу ў рамках сусветнай
«Ночы музеяў».
Праграма імпрэзы:
I. Узнагароджанне вядомых людзей
ганаровымі граматамі «Сябра музея». Урачыстая перадача ў музей фотаархіву
Уладзіміра Крука.
II. Дэманстрацыя трох новых
выстаў:
- літаратурна-дакументальная выстава да 125-годдзя Янкі Маўра «Чараўнік з
краіны маленства»;
- выстава каляровых літаграфій «Шлях да
Пушкіна» (МДУ і музей-запаведнік «Міхайлаўскае»);
- выстава «Святло Хрыста прасвятляе
ўсіх». Мастакі Міхаіл Будавей, Міхаіл Крот, Юлія Касцюкевіч, Ірына Дударава,
Васіль Ржавускі: жывапіс, графіка, фота, дэкаратыўна-прыкладное
мастацтва.
Паэтычная старонка «Прадчуванне кахання»
(Алесь Гібок-Гібкоўскі)
III. Літаратурна-музычны
праект актуальных аўтараў
- пісьменнікі Міхась Башура, Зміцер
Вішнёў, Уладзімер Гніламёдаў, Віка Трэнас, Аксана Спрынчан, Інэса Кур’ян,
Пятро Васючэнка, Юрась Барысевіч, Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, Алесь
Туровіч, Ірына Шаўлякова, Таццяна Нілава, Аляксей Талстоў, Серж Мінскевіч,
Анка Упала, Зміцер План, Усевалад Гарачка, Юлія Новік, Валерыя Кустава;
- музыка Андрэй Плясанаў (гурт
«P.L.A.N.»), гурты «Князь Мышкін», «Браты Лупасіны»;
- перфоманс «Пераходы сенсаў» суполкі
«Механёры культуры» (Настасся Чакан), выступ праекту «Яна-тры-Ён».
Квіткі 1000—1800 рублёў.
Пачастунак беларускімі
стравамі.
Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы
выдавецтва «Галіяфы» і мастацкай галерэі «Падземка»
Паводле “Нашай Нівы”
|