Сайт супольнасці «Трэці Шлях»
атакавалі хакеры
12 траўня сэрвер, на якім
знаходзіцца сайт супольнасці “Трэці Шлях” (http://www.3dway.org/), быў падвергнуты хакерскай атацы.
У выніку атакі пры спробе зайсці на старонку супольнасці выскокваў надпіс, што
рэсурс перагружаны запытамі.
Па меркаванні тэхнічнага каардынатара
інтэрнэт-супольнасці “Трэці Шлях” Андрэя Абозава, атака на сайт пачалася пасля
таго, як на ім быў пастаўлены артыкул аб ценявых баках прыватызацыі дзяржаўнай
маёмасці ў Беларусі (http://www.3dway.org/node/8830).
Нагадаем, што гэта ўжо не першыя
хакерскія атакі, якія адбываліся з беларускімі інфармацыйнымі сайтамі за апошні
месяц. Так, некалькі дзён не працавалі інтэрнэт-сайты “Радыё Свабода”,
“Партызан”, АГП.
|