Новыя правілы ўвозу тавараў у
Беларусь
З 15 траўня зноў змяняюцца правілы перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу тавараў для асабістага карыстання. Зараз усе тавары, якія вязуць на Беларусь фізічныя асобы, будуць строга кантралявацца. Цяпер будзе дазволена раз на два месяцы правесці не больш за тры адзінкі аднаго наймення тавараў, але не больш за дзесяць найменняў. Адзін раз на месяц – тры адзінкі аднаго віду, але не больш за тры найменні. У выпадку паездак грамадзян часцей за адзін раз на тыдзень можна будзе правозіць толькі адну адзінку і толькі аднаго наймення тавару. Пры ўсім пры гэтым дапускаецца правезці толькі адну адзінку не больш за тры найменні побытавай тэхнікі і прадметаў доўгатэрміновага карыстання з артыкулаў верхняга адзення, абутку і г.д. Пакуль нічога не гаворыцца пра прадукты харчавання і не адмяняецца закон, згодна з якім дазваляецца правозіць 35 кг грузу на суму не болей за адну тысячу еўра. Пасля далучэння Польшчы да зоны Шэнген актыўнасць беларускіх грамадзянаў у гэтым накірунку значна панізілася. Затое працягвае назірацца ажыятаж на беларуска-ўкраінскай мяжы, які штотыднёва дасягае свайго апагею ад пятніцы да нядзелі.
Паводле “Польскага радыё для
замежжа”
|