Швецыя працягне падтрымку
грамадзянскай супольнасці ў Беларусі
Працяг падтрымкі
грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ ў Беларусі стане адным з прыярытэтаў
новага старшыні ў Савеце Еўропы - Швецыі.
Нагадаем, гэтая краіна
ўзначаліла галоўны распарадчы орган Савета Еўропы - Кабінет міністраў - 7
траўня.
"Дэмакратычнае развіццё
Беларусі турбуе Еўропу, - адзначаецца ў дакуменце, размешчаным на афіцыйным
сайце СЕ. - Беларусь можа стаць сябрам Савета Еўропы, як толькі будзе гатовая
выканаць усе неабходныя для сяброўства ўмовы і абавязацельствы".
Таксама адзначаецца, што
Швецыя будзе садзейнічаць супрацоўніцтву Беларусі і Савета Еўропы.
Паводле
БелаПАН
|