Сяргею Парсюкевічу неабходная
аперацыя
Віцебскаму прадпрымальніку Сяргею
Парсюкевічу, які цяпер знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА, неабходная аперацыя ў
сувязі з паліпозам. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на адваката Веру
Страмкоўскую.
Па яе словах, асуджаны ўжо напісаў заяву
пра датэрміновы, да ўступлення прысуду ў законную сілу, перавод са следчага
ізалятара ў калонію, бо толькі адтуль яго могуць накіраваць на аперацыю ў
лякарню.
Нагадаем, што С.Парсюкевіча асудзілі на два з
паловай гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.
Яго абвінавацілі ў збіцці супрацоўніка мінскага ізалятара Аляксандра Дулуба. Суд
адбыўся 23 красавіка. Сам прадпрымальнік віны не прызнаў.
Паводле “Еўрапейскага радыё для
Беларусі”
|