Чырвона-зялёнае свята
З нагодны Дня дзяржаўнага
сцяга і герба, які адзначаецца 11 траўня, беларусаў павіншаваў Аляксандар
Лукашэнка. Ён адзначыў, што ў дзяржаўнай сімболіцы краіны ўвасобленая адданасць
беларусаў стваральнай працы ды сацыяльнай справядлівасці. Паводле прэзідэнта
краіны, свята можна без сумневу аднесці да тых датаў, якія аб’ядноўваюць нацыю,
выяўляюць сілу духаі характар народу.
Хоць у Мінску на вуліцах лунаюць
чырвона-зялёныя палотнішчы, свята сцяга і герба амаль незаўважнае, бо вуліцы
ўпрыгожаныя сцягамі ўжо палову месяца.
Вось што каза гісторык Захар Шыбека з
гэтай нагоды: “Па радыё і ў газетах – патрыятычная рыторыка. Але гэта такое
свята, як у СССР быў Дзень шахцёра, Дзень марака. Хто ведаў, а хто ня ведаў.
Ідэалягічныя работнікі можа і ведаюць, што свята. Я не святкую, я працую сёння”.
Мастак, старшыня ЗБС “Бацькаўшчына”,
Аляксей Марачкім: "Беларусы прызвычаіліся да спалучэння чырвона-зялёнага колеру.
Але гэта колеры антыподы, яны ствараюць дысананс. Прызвычаіўшыся да дысанансу,
людзі маюць і ў жыцці такі самы дысананс”.
Аляксандар Лукашэнка ў віншаванні
нагадаў, што беларускі сцяг і герб карыстаюцца павагаюі любоўю, што з
гэтымі сімвалам Беларусь дабіваецца яскравых поспехаў у эканоміцы, сацыяльнай
сферы, навуцы, культуры і спорце.
Паводле “Польскага радыё для
замежжа”
|