“Гавары са мной
па-беларуску”
У красавіку 2008 году з друку выйшаў
навучальны дапаможнік “Гавары са мной па-беларуску”. Гэта кніга – выданне
рукапісу, які размешчаны ў Інтэрнэце па адрасам: http://knihi.com/www/padrucnik і http://padrucnik.by.ru/. Аднак
у працэсе падрыхтоўкі да друку работа была істотна выпраўлена, дапоўнена і
дапрацавана, таму кніга значна адрозніваецца ад рукапісу.
Кніга “Гавары са мной па-беларуску” ёсць
адным з першых навучальных дапаможнікаў па класічнай (тарашкевіца) беларускай
мове, калі ня браць на ўлік перавыданняў падручнікаў пачатку ХХ стагоддзя.
Кніга прызначаецца для шырокага кола
чытачоў. Яе можна ня толькі чытаць як мастацкую літаратуру, але і паспяхова
выкарыстоўваць на занятках па беларускай мове ў інстытуце, школе, дзіцячым
садку. Гэтая кнiга для тых, хто цiкавiцца беларускаю мовай, спрыяе ёй i хоча
вывучаць самастойна.
Аўтары выказваюць падзяку ўсім тым, хто
так ці інакш дапамагаў у падрыхтоўцы і выданні кнігі: П.Фадзееву, В.Мароз,
Ул.Содалю, Ул.Маруціку, З.Санько, В.Раманцэвіч, А.Трусаву, Л.Дзіцэвіч,
С.Кручкову ды ўсім, хто даслаў нам свае лісты з заўвагамі, пытаньнямі,
прапановамі. Асобная ўдзячнасць кампаніі “Інтэлектуальны Партнёр” і
стваральнікам сайту “Беларуская Палічка” за ўвагу ды
падтрымку.
Замовіць кнігу можна:
у Мінску: е-mail: logvinovpress@mail.ru,
тэл.: +375 (17) 227-57-47, Выдавецтва "Логвінаў".
у Маскве: е-mail: a1605@mail.ru, тэл.: +7 (495)
236-40-71, Андрэй Шыманскі.
На сайце "Кнігі - поштай": http://www.knihi.net
|