Латышонак і Вапа атрымалі высокія
ўзнагароды
Кавалерскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы
атрымалі прадстаўнікі Беларускай меншасці ў Польшчы.
Гэта гісторык Алег Латышонак і старшыня
Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вапа. На ўрачыстасці ў Варшаве гэтыя
ўзнагароды ім уручыў польскі прэзідэнт Лех Качынскі.
Беларусы былі адзінай нацыянальнай
меншасцю ў Польшчы, якая мела сваё падполле і ў 80-я гады мінулага стагоддзя
ўдзельнічала ў змаганні за дэмакратыю.
Паводле сайта “За
свабоду!”
|