диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

У гродзенскай бібліятэцы зачынілі “Амерыканскі куток”

У Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Яўхіма Карскага мясцовыя ўлады прыпынілі працу “Амерыканскага кутка”. Кіраўніцтва бібліятэкі атрымала загад прыпыніць дзейнасць без тлумачэння прычынаў.

Па афіцыйнай версіі, амерыканскі куток зачынены ў сувязі з рамонтам памяшкання, але ніякіх прац, па словах дырэктара бібліятэкі Лідзіі Мальцавай, не праводзіцца. Кіраўнік установы атрымала вусны загад прыпыніць дзейнасць папулярнай сярод гарадзенцаў установы без тлумачэння прычынаў на неакрэслены тэрмін:

- Праграма “Амерыканскіх куткоў” - праект узаемнага супрацоўніцтва паміж урадам ЗША і публічнымі бібліятэкамі Беларусі, накіраваны на задавальненне інфармацыйных, культурных і адукацыйных патрэбаў жыхароў рэгіёнаў. Праз такі падыход меркавалася забяспечыць грамадзян Беларусі інфармацыяй пра ЗША. “Куткі” валодаюць калекцыяй кніг, відэа - і аўдыёкасет, CD-ROM і DVD-дыскаў, матэрыяламі па вывучэнні англійскай мовы, публікацыямі, выхадам у інтэрнет.

У дадатак да інфармацыйнай работы там ладзілі разнастайныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы: семінары, дыскусійныя клубы, прагляд фільмаў, сустрэчы з носьбітамі мовы. Тыя гродзенцы, якія наведвалі “Амерыканскі куток”, лічаць, што ён зачынены ў сувязі з пагаршэннем адносінаў паміж Злучанымі Штатамі і Беларуссю.

Паводле партала “tut.by

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 4, красавiк 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович