диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Выдавецтва «Галіяфы» падтрымае таленавітых аўтараў

Прэзентацыя новага выдавецтва адбылася ў Доме літаратара ў Мінску 29 красавіка.

Стваральнікі выдавецтва, літаратары Зміцер Вішнёў і Міхась Башура, прадставілі ўжо выдадзеныя кнігі і анансавалі будучыя серыі, а таксама вэб-сайт: http://www.goliafy.com/

Сярод выступоўцаў былі аўтары, чые кнігі ўжо пабачылі свет дзякуючы “Галіяфам”, а таксама тыя, чые творы патрапілі ў партфоліо выдавецтва і рыхтуюцца да друку.

Усяго «Галіяфы» прэзентавалі чатыры кнігі: «Мільярд удараў» Юр’я Станкевіча; «Экзістэнцыйны пейзаж» Вікі Трэнас; «Забі ў сабе Сакрата!» Веры Бурлак і Віктара Жыбуля; «Сто дарог» Уладзіміра Несцяровіча.

Да друку рыхтуюцца сэрыі «Другі фронт мастацтваў», «Адсутнае беларускае мастацтва», «Калекцыя беларускай фантастыкі», «Партрэты польскай літаратуры», а таксама шэраг дзіцячых твораў. Пакуль аўтарскую скарбонку выдавецтва складаюць, у асноўным, творцы Другога фронту мастацтваў, «радыкальнай» суполкі «Schmerzwerk».

На прэзэнтацыі было таксама абвешчана пра заснаванне конкурсу імя Паўлюка Шукайлы, пераможцы якога змогуць надрукавацца ў «Галіяфах».

Выдавецтва «Галіяфы» заснаванае ў 2007 г. Лагатыпам выдавецтва зьяўляецца выява Галіяфа — афрыканскага жука-гіганта.

Паводле “Нашай Нівы”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 4, красавiк 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович