Чаму хакейная федэрацыя адмовілася ад
“Пагоні”?
Угонар стогадовага
юбілею Міжнароднай фэдэрацыі хакея ўдзельнікі хакейнага чэмпіянату свету, які
стартуе 2 траўня ў Канадзе, адзін сасваіх матчаў згуляюць
у“рэтра-форме”.
Гэтак нацыянальныя федэрацыі адзначаць
найважнейшую для развіцця хакею старонку сваёй гісторыі. Ад такой ідэі
адмовілася толькі зборная Беларусі, якая напачатку 1990-х шлях
ухакейную эліту пачала пад гістарычнай “Пагоняй”. Уафіцыйным
тлумачэнні Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь гаворыцца пра немагчымасць такога
кроку — маўляў, да атрымання незалежнасці ў 1991 годзе Беларусь
невыступала самастойнай камандай.
Згодна з інфармацыяй
Міжнароднай федэрацыі хакея, абсалютная бальшыня ўдзельнікаў фінальнай часткі
чэмпіянату свету ў Канадзе з энтузіязмам адгукнулася наініцыятыву
адзначыць такім чынам юбілей федэрацыі.
Гаспадары чэмпіянату ў
адным з матчаў выйдуць налёд уформе 1976 году ў гонар перамогі ў
першым розыгрышы Кубку Канады. Іхныя геаграфічныя суседзі, амерыканцы, нагадаюць
пра свой трыюмф наАлімпіядзе 1960-га. Дзейныя алімпійскія чэмпіёны, шведы,
згуляюць ушвэдрах залатога для іх чэмпіянату свету 1957 году. Зборная
Латвіі абрала варыянт формы, уякой латышы перад савецкай акупацыяй
стартавалі наАлімпіядзе 1936 году. Французы спыніліся наформе 1968
году, уякой гулялі наАлімпіядзе ў сваёй краіне — уГрэноблі.
Каманда Расіі выйдзе ў швэдрах зборнай СССР 1956 году, калі тая дэбютавала
наАлімпіядзе і выйграла золата. Спадкаемцамі яшчэ адной, ужо
неіснуючай намапе краіны — Чэхаславаччыны — стануць чэхі,
шматразовыя пераможцы ўсясветных першынстваў і Алімпійскіх гульняў.
Насайце Міжнароднай федэрацыі хакею размешчаныя выявы рэтра-формы ўсіх
удзельнікаў чэмпіянату, апроч зборнай Беларусі (www.iihf.com/channels/iihf-world-championship/vintage-jerseys.html).
У офісе Беларускай
федэрацыі хакею пацвердзілі, што атрымлівалі запыт з Міжнароднай федэрацыі.
Анемагчымасць далучыцца да рэтра-кампаніі патлумачылі тым, што беларуская
зборная ня мела нацыянальнай каманды да атрымання незалежнасці ў 1991-м. Іншым
аргументам сталася тое, што форма ўзору пачатку 1990-х незахавалася, усё
раздадзена гульцам. Але шмат хто сыходзіцца ў думцы, што пытанне з спартовага
перайшло ў палітычнае. Аляксандар Лукашэнка ў сярэдзіне 1990-х асабіста
ініцыяваў адмову ад гістарычных сімвалаў. Завыкарыстанне
бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня” ў Беларусі сёння прыцягваюць да
судовай адказнасці.
Ад 1993 году і цягам
наступных васьмі гадоў, якраз ад пачатку ўздыму зборнай Беларусі да адной з
наймацнейшых усвеце, віцэ-прэзідэнтам Федэрацыі хакею Беларусі быў
Уладзімер Беражкоў. Ён кажа, што калі ўсе зборныя знайшлі магчымасць
згадаць пра выбітныя старонкі і гісторыю свайго хакею, топры моцным
жаданні гэта магла зрабіць і Беларусь:
“Мы пачыналі ў 1995
годзе ў форме з “Пагоняй”. Гэта быў дзяржаўны герб краіны, які красаваўся
нашвэдрах гульцоў зборнай. Пад "Пагоняй" мы выйгралі тры турніры,
утым ліку трапілі ў групу “Б”. І ўжо ў групе “Б” у1996 годзе нас
апранулі ў новую форму з надпісам “Belarus” лацінскімі літарамі. Напэўна, цікава
было б убачыць каманду ў рэтра-форме, хоць гэтая гісторыя нетакая ўжо
працяглая; неглыбока ідзе каранямі ў глыбіні часу — скажам, неў 1936
год, аўсяго ў 1993-ці. Тобок, нетакое ўжо рэтра… Сёння чытаў
камэнтар Федэрацыі хакею, што ў іх, маўляў, незахавалася гэтая форма. Я і
сам памятаю, што пераважна гэта былі пераможныя турніры, аўмовы былі
такія, што калі каманда выйграе, томайкі мы раздаём хакеістам.
Тобок, калі яны ёсць, тоў прыватных калекцыях. Дакладна ведаю, што
камплекту формы няма. Авось каб вырабіць гэтую форму — гэта ўжо пытанне да
Фэдэрацыі”.
Відавочна, што тым больш
незасталося арыгінальных камплектаў утых камандах, якія абралі сабе
зарэтра формы 1930-х ці нават 1970-х гадоў. Аднак федэрацыі пайшлі
навыдаткі і пашылі строі паводле гістарычных узораў.
Шматгадовы капітан
зборнай Беларусі ўзору пачатку 1990-х Аляксандр Андрыеўскі кажа, што
гісторыя беларускага хакея зусім кароткая ў параўнанні з іншымі хакейнымі
дзяржавамі. Аднак ганарыцца першымі поспехамі, якія супалі з тагачаснай
сімволікай, варта:
“Так, тады была “Пагоня”, калі вы
памятаеце. Умяне такіх маек было некалькі, адну нават, узгадваю, дакладна
аддаў нападарунак. Але, аб'ектыўна кажучы, унас такі кароткі хакейны
пэрыяд, што выбіраць якуюсці рэтра-форму проста невыпадае. Самі мяркуйце:
унас была адразу “Пагоня”, потым мы вярнуліся да старога герба, які ёсць
дагэтуль. Вось і ўсё. Па вялікім рахунку, унас і выбіраць асабліва няма з
чаго. Калі насамрэч узяць нашу гісторыю, тонатле ўсіх астатніх
зборных яна зусім нязначная. Так, “Пагоня” была ў 1995 годзе ў Баўгарыі, калі мы
выйшлі ў групу “Б”, але гэта яшчэ небыла эліта. Уэліту ўжо
выходзілі, калі нашвэдрах “Belarus” была напісана. Калі ўзяць нашых
суседзяў, тых жа латышоў, тоў іх свая дзяржаўнасць была раней, вось яны і
вырашылі ў той форме згуляць. Але ж вы ж ведаеце, што Латвія, Літва, Эстонія
заўсёды асобна стаялі”.
Хакейны чэмпіянат свету
пройдзе ў Канадзе з 2 да 18 траўня. Напапярэднім этапе спаборніцтваў 7
траўня беларуская зборная згуляе з супернікам, які апране рэтра-форму. Гэта
будзе каманда Францыі. Беларусь усе гульні правядзе ў форме з цяперашнім
дзяржаўным гербам.
Паводле “Радыё Свабода”
|