У Нацыянальным мастацкім музеі
выставяць слуцкія паясы з Масквы
Экспазіцыя слуцкіх паясоў будзе адкрытая
з 5 траўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. У яе ўвойдуць шэсць слуцкіх
паясоў і два іх фрагменты з фондаў Дзяржаўнага гістарычнага музею горада
Масквы.
БЕЛТА адзначае, што тэрмін экспанавання
гісторыка-культурных каштоўнасцяў будзе працяглы. Нацыянальны мастацкі музей
Беларусі мае ў сваіх зборах толькі два фрагменты слуцкіх паясоў, якія таксама
будуць экспанавацца.
Паводле “Еўрапейскага радыё для
Беларусі”
|