Арганізатарам «Чарнобыльскага шляху» паказалі «жоўтую картку»

25 красавіка пракуратуру Мінску наведалі заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» Уладзімер Лабковіч (Партыя БНФ), Ігар Рынкевіч (БСДП), Міхаіл Пашкевіч (АГП) і Алег Шапавалаў (ПКБ).

«З намі сустракаліся пракурор гораду Мікалай Кулік, ягоны намеснік Аляксей Стук. У памяшканні былі здымачныя групы БТ, ОНТ і СТВ, — кажа М.Пашкевіч. — Ул. Лабковіч адразу папрасіў іх выйсці, але пракурор пачаў гаварыць нешта пра свабоду слова. У такім выпадку, мы папрасілі, каб прысутнічалі і журналісты з нашага боку, на што яны, ясная справа, не пагадзіліся. Усё ж мы дамагліся свайго. Дарэчы, пракурор Кулік амаль адразу пачаў размаўляць з намі па-беларуску».

Усім арганізатарам выдалі пісьмовыя папярэджанні аб магчымай крымінальнай адказнасці, калі «Чарнобыльскі шлях» пойдзе па незапланаваным маршруце. Усе заяўнікі адмовіліся падпісваць гэтыя паперы.

Паводле «Нашай Нівы»

‹‹ на галоўную | у архіў