“Бацькаўшчына”
працягвае канцэрты прымеркаваныя да “Года беларускай
Дзяржаўнасці”
Згуртаванне беларусаў свету
“Бацькаўшчына” працягвае сваю дзейнасць па папулярызацыі БНР у межах “Года
беларускай Дзяржаўнасці”.
Так 18 красавіка ў Гародні
адбылася вечарына беларускага барда Зміцера Бартосіка прымеркаваная да 90-годдзя
БНР. Сваім слухачам З. Бартосік прэзентаваў свой новы альбом “Дарога на Вільню”,
які выйшаў ў красавіку 2008 і быў напісаны падчас віленскага жыцця барда.
Напачатку канцэрта адбылася прэзентацыя кнігі мастацтвазнаўца Сяргея Харэўскага
“Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі”.
“Дарога на Вільню” – гэта
альбом гістарычных балад і патрыятычнай лірыкі. Закранем некалькі самых яскравых
балад гэтага альбому. “Вільня, 1919” распавядае пра перыяд калі горад у
1919 годзе пераходзіў то рускім, то палякам, то літоўцам, пра змены сцягоў і
пазіцый, пра паламаныя лёс. “Горадня, 1795” – дыялог двух расійскіх
вайскоўцаў, якія едуць у абозе рускага генерала Суворава і займаюць Гародню.
Седзячы на гэтым абозе яны спрачаюцца пра тое, што гэта за горад, што будзе з
краем і наколькі гэтыя падзелы патрэбны. “Дарога на Вільню” – прысвечана
Старавіленскаму тракту, свае асаблівая хвала гэтаму шляху. Як храмы бываюць
намоленыя, так і гэту дарогу можна параўнаць з такім храмам, бо вельмі шмат
беларусаў ішло па гэтаму тракту памаліцца “Вострабрамскай маці Божай”, абаронцы
ўсіх беларусаў, у Вільню.
Запланаваны і наступныя
выступы Зміцера Бартосіка з прэзентацыяй свайго новага альбома. 3 траўня
адбудуцца канцэрты ў Нясвіжы і Баранавічах, а 4 траўня ў
Слоніме.
Інфармацыйны цэнтр МГА
“ЗБС “Бацькаўшчына”
|