15 сутак арышту за
ўшанаванне памяці загінуўшых
15-сутачным арыштам
пакараны беларускі палітык Вячаслаў Сіўчык за арганізацыю цырымоніі ўсталявання
крыжа ў вёсцы Дражна, знішчанай партызанамі падчас Другой сусветнай вайны.
В. Сіўчыку
інкрымінавалі "арганізацыю кіламетровай калоны са сцягамі" ў Старых
Дарогах. Палітык зазначыў, што не прызнае сябе парушальнікам закону, бо
ўсталяванне крыжоў на месцах гібелі людзей — хрысціянская традыцыя.
Нагадаем, Вячаслаў
Сіўчык быў арыштававаны 22 красавіка на ганку суду Маскоўскага раёну Мінску,
куды прыйшоў падтрымаць абвінавачанага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча.
Міліцыянты адвезлі яго ў Старыя Дарогі, дзе склалі пратакол за ўдзел у
несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Цырымонія ўсталявання
крыжа прайшла ў Дражне 19 красавіка. Гэтак была ўшанаванне памяці пра мірных
жыхароў, знішчаных партызанамі 15 красавіка 1943 году. Шасціканечны крыж святой
Ефрасінні Полацкай, нябеснай заступніцы Беларусі, усталяваны побач з каталіцкімі
могілкамі вёскі, частка якой была спалена, а многія жыхары — забітыя або
спаленыя партызанамі ў сваіх дамах.
Таксама стала вядома,
што крыж у вёсцы Дражна быў зруйнаваны вандаламі.
Паводле “Еўрапейскага
радыё для Беларусі” і “Малады Фронт”
|