Недзяржаўны сектар
Беларусі пад пагрозай знішчэння
Сотні
грамадскіх недзяржаўных аб'яднанняў Беларусі могуць застацца без юрыдычных
адрасоў. З 24 красавіка ўказам кіраўніка дзяржавы яны пазбаўленыя колішняга
льготнага каэфіцыента па стаўках арэнды. У выніку, цяпер для многіх арэндная
плата падскочыла ў 10 разоў.
Вось што кажа
пра новы кошт офісаў для грамадскіх аб'янанняў у Мінску юрыст Юрый
Чавусаў: “Зараз стандартная стаўка для не самага лепшага офіса ў Мінску
скадае 25 еўра за квадратны метр. Гэта значыць, што самае невялічкае памяшканне
будзе каштаваць 200-300 еўра. Гэта нават калі памяшканне толькі пад юрыдычны
адрас. Натуральна, што большасць грамадскіх аб'яднанняў і ўвогуле некамерцыйных
арганізацый такіх магчымасцяў не маюць".
Праўда,
гэта не датычыць большасці памяшканняў, якія арэндуюцца ў прыватных
арэндадаўцаў, бо прыватнікі ўстанаўліваюць кошты самастойна і часам могуць не
браць грошы ў НДА.
Дык якія
перспектывы ў грамадскіх недзяржаўных арганізацый пасля 24-га красавіка? Юрый
Чавусаў мяркуе, што яны найхутчэй "завіснуць" без аплочанага юрыдычнага
адраса, але масавай ліквідацыі аб'яднанняў ён не прагназуе: "Калі не будзе
прынятае рашэнне пра вяртанне гэтых льготаў, то іх будуць паступова
ліквідоўваць, замяшчаючы дзяржаўнымі арганізацыямі. Улада таксама не
зацікаўленая пакінуць толькі пару сотняў грамадскіх аб'яднанняў, бо інакш гэта
будзе дэманстратыўнае знішчэнне грамадзянскай супольнасці".
Нельга
выключыць, што ўлады сапраўды могуць пайсці на вяртанне льготаў НДА, але
"льготнікі" пройдуць пэўны "адсеў". Таму адныя будуць плаціць тысячы еўра за
памяшканне, а іншыя – значна менш.
Паводле “Еўрапейскае
радыё для Беларусі”
|