Беларусь ставіць умовы
ЗША
Міністэрства замежных спраў
Беларусі запрапанавала амбасадзе ЗША да 30 красавіка скараціць свой дыпламатычны
штат да пяці дыпламатаў. Падчас сустрэчы ў МЗС часовы павераны ЗША Джонатан Мур
выказаў свой пратэст і назваў гэтае патрабаванне беспрэцэдэнтным крокам
беларускіх уладаў. Джонатан Мур адзначаў, што такое рашэнне можа мець сур’ёзныя
наступствы. Амерыканскі дыпламат праінфармаваў, што дасць адказ беларускім
уладам у вызначаны час.
Беларускі бок лічыць свае
патрабаванні суразмернымі да эканамічных санкцыяў, уведзеных амерыканцамі ў
дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў, у прыватнасці “Белнафтахіму”. МЗС
Беларусі спасылаецца на Венскую канвенцыю аб дыпламатычных адносінах.
Паводле “Польскага радыё
для замежжа”
|