4 судовыя справы ў адзін дзень... і гэта не мяжа

***

Вынесены прысуд па справе “14”

У судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска напрацягу некалькі дзён адбывалася слуханне справы “14”. 22 красавіка быў вынесены прысуд па якому:

Андрэй Кім атрымаў 1,5 гады турмы.

Арцём Дубскі, Аляксей Бондар, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Міхал Крываў,Тацяна Цішкевіч,Мікола Пашкевіч – 2 гады папраўчых прац на месцы працаўладкавання.

Уладзімер Сяргееў, Антон Койпіш – 100 базавых

Судовы працэс адносна астатніх абвінавачаных быў перанесены на пазнейшы тэрмін у сувязі з тым, што яны не паспелі азнаёміцца з матэрыяламі справы.

Падчас зачытвання прысуду суддзя заявіла, што віна падсудных даказана.

Польскі фонд “Свабода і дэмакратыя” (Wolnosc i demokracja) выступіў з заявай аб поўнай кампенсацыі стратаў асуджаных 22 красавіка актывістаў. Тым, хто атрымаў штрафы іх кампенсуюць на 100%. Тым, хто атрымаў папраўчыя работы, звернуць 20% заробку, які забірае дзяржава. Што тычыцца Андрэя Кіма, дык яму будзе выплачаная кампенсацыя ў памеры сумы, якую б ён мог зарабіць, нармальна працуючы ўвесь час, на які яго пакаралі. “Фонд самастойна скантактуецца з пакаранымі. Я вельмі парашу нашых беларускіх сяброў не пераймацца - усё будзе кампэнсавана. Можна сказаць, што беларуская рэпрэсійная машына ў гэтым сэнсе стала неэфектыўнай”, - заявіў “Свабодзе” прадстаўнік фонду Марэк Буцька.

***

У Маскоўскім судзе Мінска адбыўся працэс над Паўлам Севярынцам

У Маскоўскім судзе Мінску адбыўся працэс над моладзевым актывістам Паўлам Севярынцам.Яго аштрафавалі на 40 базавых велічыняў –1 млн. 400 тыс. Беларускіх рублёў.

Былога лідэра “Маладога фронту” і палітвязня Паўла Севярынца прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці за быццам незаконны збор 50-ці тысяч подпісаў пад просьбай палепшыць законы, якія рэгулююць рэгістрацыю і дзейнасць рэлігійных аб’яднанняў.

У сваім выступе Павал Севярынец патлумачыў, чаму ён не звяртаўся з подпісамі ў Цэнтравыбаркам. Ён заявіў, што ЦВК не карыстаецца аўтарытэтам, а вынікі выбараў не прызнаюць у свеце. Паводле П.Севярынца, пракуратура падтрымлівае пераслед вернікаў.

У залі суду знаходзіліся актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка, палітыкі Мікола Статкевіч і Уладзімер Навасяд.

***

Суд над прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам

Суд над віцебскім прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам пачнецца а 12 гадзіне ў Маскоўскім судзе Мінска.

Сяргей Парсюкевіч працягвае настойваць на незаконнасці справы супраць яго.

Нагадаем, што ў дачыненні да Парсюкевіча 31 студзеня была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 364 КК (“гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі”). Прадпрымальніку пагражае да шасці гадоў зняволення. Абвінавачванне зводзіцца да таго, што падчас адбыцця 15-суткавага арышту на Акрэсціна, Парсюкевіч нібыта збіў намесніка дзяжурнай установы Аляксандра Дулуба.

***

Падчас агучвання прысуду па справе “14” арыштаваны Аляксандр Атрошчанкаў

У залі суда Цэнтральнага раёну Мінску, дзе адбываўся працэс па справе ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, затрыманы актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў.

Актывіста абвінавацілі нібыта ў «абразе» суддзі Алены Ільіной, якая вынесла сёння прысуд Андрэю Кіму ў выглядзе 1,5 гадоў калоніі і двух гадоў выпраўленчых работ па месцы працаўладкавання і штрафаў астатнім удзельнікаў акцыі пратэсту. У адносінах Атрошчанкава складзены пратакол, яго намераныя судзіць сёння жа ў Цэнтральным судзе

Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандра Атрошчанкава.традыцыйна затрымалі напярэдадні масавых акцыяў апазіцыі (26 красавіка ў Менску пройдзе «Чарнобыльскі шлях»).

Напярэдадні Еўрапейскага Маршу, які праходзіў у Мінску 14 кастрычніка мінулага году, дэмакратычнага актывіста арыштавалі ва ўласнай кватэры. Міліцыянты ўварваліся ў кватэру апазіцыянера на другім паверсе (!) праз вакно і правялі ператрус. Супрацоўнікі праваахоўных органаў заявілі, што да іх нібыта паступіла ананімнае тэлефанаванне аб тым, што там знаходзіцца труп. Аднак, як толькі міліцыянты трапілі ў кватэру, першай справай яны зацікавіліся кампутарамі.

З кватэры была канфіскаваная аргтэхніка, у тым ліку кампутар, інфармацыйныя матэрыялы да Еўрапейскага Маршу, сцягі Еўразвязу і беларускі нацыянальны герб “Пагоня”.

На наступны дзень пасля ператрусу актывіста асудзілі на 10 сутак арышту. Міліцыянты, якія пазаконна ўварваліся ў кватэру, «сведчылі», што затрыманы нібыта «нецэнзурна лаяўся».

Паводле “Польскага радыё для замежжа”, “Радыё Свабода”, “Радыё Рацыя”, “Хартыя-97”

‹‹ на галоўную | у архіў