диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

У ЗША памёр 99-гадовы мастак з Віцебску Джозэф Солман

Джозэф Солман, які разам з Маркам Ратко і іншымі мадэрністамі спрыяў рэфармаванню амерыканскага мастацтва яшчэ ў 30-х гадах мінулага стагоддзя, сканаў у сваёй студыі на Манхэттэне.

Джозэф Солман нарадзіўся ў 1909 годзе ў Віцебску. Пазней яго сям'я перабралася ў ЗША і пасялілася ў Квінсе. Солман наведваў заняткі ў Лізе студэнтаў, а таксама вучыўся ў Нацыянальнай мастацкай акадэміі. Аднак мастак заўсёды гаварыў, што сваё майстэрства ён набыў, малюючы ў аўтобусах і ў прыгарадзе, піша The New York Times .

У 1935 годзе, ужо вядомым майстрам, Солман стварыў групу прагрэсіўных экспрэсіяністаў “Дзесяць”, у якую ўваходзілі такія сусветна вядомыя творцы як Марк Ратко, Адольф Готліў і Ілля Балатоўскі. Прыкладна ў гэты ж час Солман быў абраны галоўным рэдактарам часопіса Art Front.

Творчасць Солмана, мяркуюць спецыялісты, паслужыла натхненнем для Ратко. Сам ураджэнец Віцебска заявіў у адным з інтэрв'ю, што найбольшы ўплыў на яго працы аказаў Сезан.Што мяне сапраўды зачароўвае, – сказаў неяк Солман, – дык гэта колер кавалачка неба паміж будынкамі, які я бачу, калі еду на аўтобусе падчас змяркання”.

Паводле “Нашай Нівы”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 4, красавiк 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович