“Працэс 14-ці”

Пракурор запатрабаваў 2 гады пазбаўлення волі для Андрэя Кіма і розныя тэрміны абмежавання волі, альбо так звананай “хіміі” для астатніх абвінавачаных у “Працэсе 14-ці”, які праходзіць гэтымі днямі ў Цэнтральным судзе Мінска. Пакаранне, якое патрабаваў абвінаваўца, надзвычайна жорсткае, адзначаюць праваабаронцы.

На пачатку паседжання суддзя адмовілася дапытаць сведкаў з боку абвінавачаных, бо судовае следзтва скончылася. У часе судовых спрэчак пракурор Рамашэўскі зрабіў агляд публікацыяў на інтэрнэт-сайтах аб працэсе 14-ці. Ён таксама прызнаў, што ў часе акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня не было перабояў у працы “хуткай дапамогі” і што да справы нельга далучаць звесткі пра ўпушчаную выгаду прадпрыемстваў ад гэтай акцыі, у тым ліку грамадскага транспарту.

Аднак нягледзячы на тое, што відэаматэрыялы сведчылі на карысць падсуднага Андрэя Кіма і астатніх удзельнікаў акцыі, пракурор запатрабаваў 2 гады пазбаўлення волі для Андрэя Кіма, якога вінавацяць у “гвалтоўных дзеяннях супраць супрацоўніка міліцыі”, і розных тэрмінаў абмежавання волі, альбо так званай “хіміі” для астатніх абвінавачаных. М. Пашкевічу, А. Дубскаму і А. Бондару – па 2,5 гады абмежавання волі, астатнім – па 2 гады папраўчых працаў па месцы іх працаўладкавання.

Таццяна Кім, маці грамадскага актывіста Андрэя Кіма, пачуўшы словы пракурора, расплакалася на працэсе.

Канчатковы прысуд будзе вынесены 22 красавіка не раней за 11 гадзін раніцы.

Паводле “Хартыі-97”

‹‹ на галоўную | у архіў