Старшыня Саюза палякаў
невыязная з Беларусі
Старшыня непрызнаванага
беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс мусіць заплаціць штраф
у памеры 250$ і ня можа выяжджаць з Беларусі.
Такое ж адміністрацыйнае
пакаранне атрымаў таксама галоўны рэдактар часопіса «Magazyn Polski» Ігар
Банцар. Польскія актывісты былі пакараныя за нязгоднае з правам заходжанне ў
памежнай зоне.
13 красавіка памежнікамі
Гарадзенскага атраду ў Воранаўскім раёне ў вёсцы Радунь прыкладна ў 10
кіламетрах ад беларуска-польскай мяжы былі затрыманы лідэрка грамадскага
аб’яднання “Саюз палякаў у Беларусі” Анжаліка Борыс, карэспандэнт часопіса
“Магазін Польскі” Ігар Банцэр, кіроўца аўтамабіля і восем польскіх
грамадзян.
Затрыманыя актывісты былі
аформлены як парушальнікі памежнага рэжыму. У дачыненні трох грамадзян Беларусі
былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным
правапарушэнні.
Паводле “Хартыя-97”
|